«Без адказу такія рэчы не застануцца» — Лукашэнка аб прэтэнзіях Расіі да беларускага малака

Тэма тыдня БелТА

000019_1519901790_66737_bigПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў сёння ў час рабочай сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Міхаілам Русым праблемныя пытанні паставак беларускага малака ў Расію, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што паміж Беларуссю і Расіяй зноў пачаліся спрэчкі аб пастаўках малака. У гэтым пытанні было даручана разабрацца Міхаілу Русаму. «Але хачу сказаць, што без адказу такія рэчы не застануцца. Мы проста цярпець гэта не будзем. Таму што мяне спецслужбы інфармуюць, што завезлі з Новай Зеландыі або адкуль-небудзь сухое малако (гэта іх справа), з’явіліся лішкі, і яны пачынаюць нас прытрымліваць, пакуль рэалізуюць тое малако па высокіх цэнах. Таму ім не падабаецца таннае малако», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Мы ім аддадзім сваё малако па той цане, якую лічым патрэбнай, а яны няхай расіянам павялічваюць цану, калі там ужо рускія людзі, масквічы або піцерцы аб’еліся новазеландскім малаком. Таму мяне цікавіць, як вырашаецца гэта пытанне», — сказаў Прэзідэнт. У час сустрэчы кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся ў Міхаіла Русага, якія праблемы ёсць на гэты момант у сельскай гаспадарцы, ці ўплываюць умовы надвор’я. «Зіма правярае нас на трываласць. Дзякуй богу, што ў Беларусь нарэшце прыйшла сапраўдная зіма, як у нас было ў дзяцінстве. У сувязі з гэтым: як ідуць справы ў сельскай гаспадарцы? Як вытрымліваюць нашы жывёлагадоўчыя комплексы, якія мы пабудавалі па найноўшых тэхналогіях? Што насцярожвае?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на сітуацыю ў сферы лясной гаспадаркі. «Бардак поўны, хабарнік на хабарніку сядзіць. Табе таксама дадзім ацэнку, віцэ-прэм’ер павінен быў там навесці парадак, каб мыш не прапаўзла», — папярэдзіў ён.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/president/view/bez-adkazu-takija-rechy-ne-zastanutstsa-lukashenka-ab-pretenzijah-rasii-da-belaruskaga-malaka-66737-2018/



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *