Пра вынікі работы дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу расказвае яе дэпутат ад Пастаўскай выбарчай акругі Эдуард Казура

Актуальное

Напрыканцы мінулага года завяршыла работу дзявятая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. Аб яе выніках расказвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Пастаўскай выбарчай акрузе № 29 Эдуард Пятровіч КАЗУРА.
— Эдуард Пятровіч, сесія пачалася ў кастрычніку, калі яшчэ працягваўся перыяд абвастрэння фінансавых праблем. Як Вы ацэньвалі сітуацыю, якая склалася на той час?
— Людзям няпроста было перанесці нястрымны цэнавы ціск. Але ўсе мы не гублялі надзеі, што выхад будзе знойдзены. Галоўным з’яўлялася тое, што пераважная большасць прадпрыемстваў не толькі не знізіла вытворчасць прамысловай і іншай прадукцыі, а, надварот, забяспечыла яе рост. Узрасла рэалізацыя вырабаў на экспарт. Урадам і Нацыянальным банкам былі прыняты важныя рашэнні на валютным рынку. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, былі захаваны ранейшыя сацыяльныя гарантыі і вызначаны новыя. Нагадаю толькі некаторыя.
На працягу 2011 года чатыры разы ажыццяўляліся пераразлікі пенсій у сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму. У лістападзе быў зроблены пераразлік працоўных пенсій. У сувязі з ростам інфляцыі і цэн было прадоўжана індэксаванне заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы. Для іх уведзены дадатковыя дыферэнцыраваныя даплаты. Павышана тарыфная стаўка першага разраду. Работнікам бюджэтнай сферы, непрацуючым пенсіянерам і грамадзянам, якія атрымліваюць асобныя віды сацыяльных дапамог, была аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога для закупкі сельгаспрадукцыі. Узраслі дапамогі сем’ям, якія выхоўваўваюць дзяцей, стыпендыі студэнтам і навучэнцам, прыняты шэраг іншых мер сацыяльнай падтрымкі грамадзян. Гэты працэс працягваецца і цяпер. На аказанне максімальнага садзейнічання мясцовым органам улады ў аператыўным вырашэнні праблем насельніцтва, абарону найбольш незабяспечаных катэгорый грамадзян была накіравана і наша законатворчая дзейнасць.
—    Якія з разгледжаных на дзявятай сесіі дакументаў Вы аднеслі б да найбольш значных.
— У эканамічным блоку законапраектаў галоўнай стала работа над праектам закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год. Ключавымі момантамі і параметрамі законапраекта з’яўляюцца забеспячэнне паслядоўнага і збалансаванага развіцця эканомікі, гарантаванае выкананне знешніх і ўнутраных фінасавых абавязацельстваў, захаванне фінансавання сацыяльных праграм. Бюджэт сфарміраваны на бездэфіцытнай аснове, што забяспечыць фінансавую збалансаванасць краіны.
Адной з асноўных асаблівасцей бюджэту гэтага года з’яўляецца сацыяльная накіраванасць расходаў. Значную частку ў бюджэце складаюць расходы на аплату працы, выплату пенсій, дапамог, а таксама сродкі на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Так, напрыклад, з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва 77,9 працэнта расходаў будзе накіравана на выплату пенсій, сярэдні памер якой у 2012 годзе складзе 1,2 мільёна рублёў. Гэта прыбаўленне адчуюць 2,5 мільёна пенсіянераў краіны. Запланаваны штоквартальны пераразлік працоўных і сацыяльных пенсій, надбавак да іх. Амаль 5 трыльёнаў рублёў будзе выдаткавана на дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзяцей. Не застануцца без дапамогі і часова непрацуючыя, беспрацоўныя, інваліды і іншыя малазабяспечаныя катэгорыі насельніцтва.
Бюджэт забяспечыць інвестыцыі ў эканоміку, будзе садзейнічаць развіццю адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і г. д. Адначасова ён нацэльвае кожнага з нас на рэжым жорсткай эканоміі, скарачэнне ўсіх непершачарговых расходаў.
— Якія яшчэ пытанні, што маюць ключавое значэнне для краіны, нашых грамадзян, знайшлі сваё заканадаўчае вырашэнне?
— У першую чаргу тыя, якія датычаць устойлівага росту эканомікі, павышэння яе канкурэнтаздольнасці. З гэтай мэтай прадугледжаны шэраг радыкальных мер па зніжэнні падатковай нагрузкі, стымуляванні інвестыцыйнай дзейнасці, падтрымцы малога і сярэдняга бізнэсу. Спрошчаны працэдуры ліцэнзавання.
Для паскарэння тэхналагічнага пераўзбраення народнагаспадарчага комплексу краіны прынцыповае значэнне мае заканадаўчае вызначэнне асноў дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі. Адбылася карэкціроўка пытанняў, звязаных з узмацненнем сацыяльнай абароны правоў спажыўцоў.
У ліку найбольш важных вынікаў дзявятай сесіі з’явілася завяршэнне маштабнай работы над пакетам законапраектаў аб ахове здароўя. Унесеныя папраўкі ў Кодэкс аб шлюбе і сям’і больш дакладна вызначылі юрыдычныя асновы шлюбных і сямейных адносін, адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей. Устаноўлены механізм надання статусу дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, пашыраны гарантыі па сацыяльнай абароне гэтай катэгорыі асоб.
На сесіі працягвалася фарміраванне сучасных прававых механізмаў умацавання нацыянальнай бяспекі, законнасці і правапарадку ў краіне. Прававое афармленне атрымала дзейнасць Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Важнае месца ў дзейнасці дэпутатаў Парламента заняла работа над законапраектамі, звязанымі з ратыфікацыяй міжнародных дагавораў і пагадненняў.
— Эдуард Пятровіч, важнейшай задачай для дэпутатаў з’яўляецца пастаянная работа са зваротамі грамадзян,
прамыя, дзейсныя кантакты з выбаршчыкамі.

—    Падтрымка нашых грамадзян і своечасовае вырашэнне іх паўсядзённых праблем — гэта і ёсць дзяржаўная палітыка, якую мы праводзім пры непасрэдных кантактах з выбаршчыкамі, выкарыстоўваючы іншыя формы работы. У асноўным людзей у час прыёму і “прамых ліній” цікавяць пытанні сацыяльна-бытавога характару. Па магчымасці імкнуўся аказваць садзейнічанне гаспадарчым кіраўнікам. У Шаркаўшчынскім раёне гэта датычыла далейшага фінансавання будаўніцтва раённай бальніцы.
Эдуард КОРСАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *