У сакавіку 70-гадовы юбілей адсвяткаваў Фёдар Мікалаевіч Русецкі

Актуальное

Няўмольна бягуць гадзіны, што гадзіны — гады. Здаецца, толькі ўчора быў чалавек поўны сілы і энергіі, прыносіў карысць грамадству і тут — заслужаны адпачынак. Да кагорты такіх людзей адносіцца і прадстаўнік савецкай эпохі Фёдар Мікалаевіч Русецкі.
Асноўная спецыяльнасць, якую набыў у свой час, — бухгалтар. Пачынаў рацоўную дзейнасць у родным для яго калгасе намеснікам галоўнага бухгалтара. Затым працоўная лесвіца вяла вышэй і вышэй. Трэба сказаць, што ён сам сабе ў жыцці пракладваў дарогу. Праз тры гады назначылі Фёдара Мікалаевіча бухгалтарам-рэвізорам упраўлення райсельгасхарчу. Пэўны час узначальваў раённы аддзел статыстыкі.
Года не папрацаваў сакратаром партыйнай арганізацыі тагачаснага калгаса імя Гагарына, як прызначылі дырэктарам саўгаса “Шаркаўшчынскі”. У той час гаспадарка па вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі была самай буйной у раёне. Кіраўнік умеў працаваць і з маладымі спецыялістамі, давяраў ім, бачыў у іх перспектыву. Многія пасля атрымалі больш высокія пасады.
Пасля працы ў сельскай гаспадарцы Фёдар Мікалаевіч на працягу пяці гадоў быў намеснікам старшыні райвыканкама.
Фёдар Мікалаевіч — чалавек сістэмы. Ён мог лёгка ўпісацца ў яе рамкі. На якой бы пасадзе ні працаваў — раскрываўся як чалавек і кіраўнік.
Завяршыў сваю працоўную біяграфію, застаўшыся прыхільнікам некалі выбранай прафесіі, — узначальваў інспекцыю па падатках і зборах па Шаркаўшчынскаму раёну.
У дзень 70-годдзя з дня нараджэння прыйшлі павіншаваць юбіляра яго сябры па службе, ветэраны працы, работнікі падатковай інспекцыі. Кветкі, падарункі, цёплыя словы віншавання — усё было ў гэты дзень.
— І на пенсіі я знайшоў сабе занятак па душы, — прызнаўся Фёдар Мікалаевіч. — Развёў пчальнік і займаюся пчалярствам. Так што сумаваць не даводзіцца.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *