
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у гэтым годзе стаў адметным не толькі для тых юнакоў і дзяўчат, якія на сцэне раённага Дома культуры атрымалі свой першы пашпарт — галоўны дакумент кожнага грамадзяніна краіны. Свята, безумоўна, запомнілася і тым прадстаўнікам маладога пакалення, якім за выдатную паспяховасць, высокія рэзультаты ў прадметных алімпіядах, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы былі ўручаны ўзнагароды. Грашовыя прэміі ў памеры 5 базавых велічынь і падзячныя лісты старшыні раённага выканаўчага камітэта намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Цітовіч уручыў лепшым вучням раёна — Анастасіі і Андрэю Атрахімовічам (Шаркаўшчынская СШ № 1), Ірыне Лагун (Германавіцкая СШ), Уладзіміру Цітовічу (Іёдская СШ-сад), Кацярыне Суднік (Велікасельская СШ-сад), Святлане Жылевіч (Більдзюжская СШ) і Кацярыне Грыдзюшка (Лужкаўская СШ). А бацькам гэтых юнакоў і дзяўчат аб’яўлена падзяка за выдатнае выхаванне дзяцей.
У гэты ж дзень на сцэне раённага Дома культуры былі падведзены вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў “Пасябруй са спортам”, ініцыятарам і спонсарам правядзення якога выступіла дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Прэзідэнцкі спартыўны клуб”. Арганізатарам раённага этапа конкурсу стаў Шаркаўшчынскі Цэнтр дзяцей і моладзі.
За перамогу ў конкурсе “Пасябруй са спортам” начальнік аддзела

адукацыі райвыканкама Валянціна Іванаўна Лемяшэўская ўручыла юным мастакам падарункі. Аўтарамі лепшых малюнкаў прызнаны Уладзіслаў Свілёнак (Станіславоўская БШ), Кацярына Котава (Улінаўская ДС-БШ), Андрэй Сцепулёнак (Більдзюжская СШ), Сяргей Спецыус (Болкалаўская БШ), Сяргей Сімановіч (Цэнтр дзяцей і моладзі), Яна Бяспальчык (Каўшэлеўская БШ), Таццяна Пачкоўская (Шаркаўшчынская СШ № 2), Галя Грыцкевіч (Шкунцікаўская БШ). Перамогу ў гэты дзень святкавалі і юныя ўдзельнікі гуртка “Чароўная палітра”, кіраўніком якога з’яўляецца Алена Садоф’еўна Васільева (Цэнтр дзяцей і моладзі). Іх калектыўная работа стала таксама адной з лепшых.
Вольга СТАШЭЎСКАЯ
Андрей, у меня вопрос ко всем журналистам газеты, которые сами делают фотографии: почему на каждой фотографии, где расположены победители или команда победителей, они держат перед собой грамоты или дипломы, как бы в подтверждение своих побед? Посмотрите все номера газеты за последние годы и вы увидите на таких фото один ракурс: победитель, держащий перед собой бумажку-грамоту или диплом. Я удивляюсь, неужели нельзя их сфотографировать по другому? Вот и сегодня, открыв сайт вижу четыре фотографии от Ольги Сташевской и Эдуарда Корсака и Александра Барилы победителей конкурса с этими бумажками-грамотами. Надоело!!! Придумайте, как их (победителей) сфотографировать по другому, более креативно и динамично. Ну ладно Э.Корсак-человек старой формации, но вы Ольга Сташевская и Александр Барило придумайте что-нибудь новое. Я обращаюсь, к новому молодому редактору районной газеты Александру Бариле: почему такие старые и однотипные подходы к фотографиям, размещаемым в газете и на сайте? Когда вы наконец возьмете в штат редакции профессионального фотографа? А если нет, то хотя бы отправьте кого-нибудь из редакции, например ответственного за выпуск номера газеты, на курсы повышения квалификации в части фотодела, так как многие размещаемые фотографии однотипны и мягко говоря не очень хороши.
Фото как под копирку и главное грамота впереди. Одно и то же. Хромает фото в газете.