27 сакавіка ў аддзяленні паштовай сувязі райцэнтра прайшоў Дзень падпісчыка на раённую газету

Актуальное

IMG_1915 (Копировать)

Заканчваецца падпісная кампанія на другі квартал на раённую газету “Кліч Радзімы”. Як і звычайна, у другой палове сакавіка работнікі рэдакцыі сумесна з работнікамі пошты праводзілі дні падпісчыка ў гарадскім пасёлку і раёне. 27 сакавіка ў аддзяленні паштовай сувязі райцэнтра прайшоў Дзень падпісчыка. Усіх, хто выявіў жаданне выпісаць “Кліч Радзімы”, на другі квартал, чакалі прыемныя сюрпрызы і падарункі. Такіх людзей аказалася нямала. Некаторыя выпісвалі “раёнку” на месяц, але большасць — на квартал. Шмат дзесяцігоддзяў сябруюць з “Кліч Радзімы” Віталій Радзівонавіч Ліпскі і Вольга Анатольеўна Манкевіч. Яны і на гэты раз сярод іншых шаркаўчан завіталі на паштовае аддзяленне гарадскога пасёлка, каб прадоўжыць падпіску на раённае перыядычнае выданне.

— Мне падабаецца гартаць старонкі “Кліч Радзімы”, каб даведвацца пра апошнія навіны Шаркаўшчынскага раёна, — кажа Віталій Радзівонавіч. — Заўсёды прыемна бачыць фотаздымкі знаёмых і сяброў, пра якіх супрацоўнікі газеты расказваюць у сваіх артыкулах.

— Асабіста мне цікава пачытаць матэрыялы пра ветэранаў вайны і працы, настаўнікаў і проста звычайных людзей, — падзялілася сваімі думкамі Вольга Анатольеўна. — У будучым хочацца, каб больш надавалі ўвагі катэгорыям сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў. Мяркую, што напісанне артыкулаў на дадзеную тэму дазволіць прыцягнуць большае кола чытачоў і зробіць разнастайнай тэматыку матэрыялаў газеты.

Што ж, паважаныя чытачы, як і заўсёды, мы пойдзем насустрач вашым пажаданням, будзем улічваць вашы заўвагі і прапановы, бо толькі разам з вамі мы зможам зрабіць газету нашага краю яшчэ больш цікавай, пазнавальнай і актуальнай.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота Алены АНАНІЧ.

IMG_1904 (Копировать) IMG_1905 (Копировать) IMG_1906 (Копировать) IMG_1907 (Копировать) IMG_1909 (Копировать) IMG_1911 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *