23 сакавіка ў раённай бібліятэцы адкрылася выстава «Кветкавая вясёлка», на якой былі прадстаўлены работы маленькіх навучэнцаў гуртка «Куфэрак творчасці» Шаркаўшчынскага цэнтра дзяцей і моладзі. У ходзе мерапрыемства кіраўнік гуртка Таццяна Аляксандраўна Алянцэвіч правяла для ўсіх наведвальнікаў майстар-клас, калі яны маглі самі паспрабаваць зрабіць пад яе кіраўніцтвам зрабіць самыя простыя вырабы.
Андрэй БУРЭЦ


