Вучні Зоркаўскай СШ наведалі РАУС у рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Сябруем з законам”

Актуальное

вучні Зоркаўскай СШ разам з М. Я. Зубовічам каля РАУС

27 сакавіка ў Шаркаўшчынскім РАУС праводзіўся дзень адчыненых дзвярэй. У госці да міліцыянераў завіталі вучні Зоркаўскай СШ. Больш падрабязна пра гэта расказвае старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Мікалай Яўгенавіч ЗУБОВІЧ.
— Вучні Зоркаўскай СШ наведалі РАУС у рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Сябруем з законам”. Інспекцыяй па справах непаўналетніх арганізавана экскурсія-знаёмства з дзейнасцю райаддзела. Шмат новага, цікавага і карыснага дзецям расказалі намеснік начальніка РАУС А. А. Асятроў, начальнік аддзялення ДАІ А. М. Протас, эксперты-крыміналісты У. В. Гірстун і Р. У. Алянцэвіч, следчы С. У. Тарчынскі. Дзеці з захапленнем слухалі пра тое, як працуюць службы райаддзела. Школьнікі пабывалі ў аператыўна-дзяжурнай службе, у крыміналістаў, а таксама ім былі прадэманстраваны ўзбраенне, спецсродкі і спецтранспарт. Па водгуках гасцей з Зоркі, ім спадабалася ў гасцях у райаддзеле. А мы, супрацоўнікі міліцыі, робім усё магчымае, каб зацікавіць дзяцей, данесці ім карысную інфармацыю, а таксама праводзім прафарыентацыйную работу.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *