Вясной, пасля знікнення снегу і льду, на вуліцах гарадскога пасёлка тэхніка і працаўнікі ДРБУ-131 праводзяць рамонт найбольш пашкоджаных пасля зімы ўчасткаў дарог. Пра тое, на якіх вуліцах праводзіўся рамонт, мы папрасілі адказаць дарожнага майстра ДРБУ-131 Міхаіла Вікенцьевіча Буйку.
— На рамонце дарог у гарадскім пасёлку ў нас занята адна брыгада ў колькасці 4-5 чалавек, — расказвае ён. — Цяпер (30 сакавіка) выконваем ямачны рамонт, засыпаем глыбокія ямы халоднай сумессю СОМС. Пазней, калі будуць адпаведныя ўмовы надвор’я, зоймемся невялікімі ямкамі, для ліквідавання якіх будзе выкарыстоўвацца шчэбень і эмульсія. Рамонтныя работы праводзяцца на найбольш праблемных участках вуліц Энгельса, Маякоўскага, Кірава, Чырвонаармейскай, Вакзальнай, Чырвоная Горка. Атрымліваецца, што такі рамонт трэба рабіць кожную вясну, і фактычна, на тых жа самых участках. Адна з прычын, чаму дарогі так хутка разбіваюцца, у тым, што няма сцёку для вады, якая, застаючыся на праезнай частцы, прыводзіць да яе разбурэння. Другая прычына — значная зношанасць дарог у гарадскім пасёлку.
Андрэй БУРЭЦ
Какой ремонт? На Красной Горке уже давно дороги нет, машины там практически не ездят..там если только новый асфальт ложить..
Что мешает организовать сток, вместо дорогостоящего, неэффективного и ежегодного ямочного ремонта?
Дзякуй!
Паглядіце тут: http://www.klich.by/?p=1585 Расказана падрабязней
А што такое сумесь СОМС?
и вообще что это?! 🙂
+1000 Да и не видел.
Хорошие дороги в Шарковщине!!! Не не слышал!!!