Раённы злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

Госавтоинспекция Молодежь

IMG_3261У сярэдзіне красавіка на базе сярэдняй школы № 1 райцэнтра прайшоў раённы злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. Яго ўдзельнікамі сталі вучні СШ № 1 і № 2, Лужкаўскай, Більдзюжскай, Германавіцкай СШ і Іёдскай ДС-СШ. Мэта, якую ставілі перад сабой арганізатары мерапрыемства — аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і аддзяленне ДАІ РАУС — грунтоўнае авалодванне дзецьмі і падлеткамі ведаў і навыкаў бяспечных паводзінаў пры знаходжанні на праезнай частцы.

Пачаткам злёту паслужыла ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства ў актавай зале навучальнай установы пад гукі дзяржаўнага гімна. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся начальнік аддзялення ДАІ РАУС В. А. Міласердаў і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама К. Р. Міхнёнак. Яны пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам умела праявіць свае навыкі ў тэарэтычных і практычных выпрабаваннях.

Конкурсная праграма пачалася з агітацыйна-мастацкага прадстаўлення, што спалучала ў сабе харэаграфію, вершаваную і песенную формы прапаганды бяспекі дарожнага руху. Тут лепшым аказалася выступленне каманды Германавіцкай СШ. Пытанні па аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпелым пры дарожна-транспартным здарэнні — наступнае конкурснае заданне, у якім аднолькавую колькасць балаў набралі юныя інспектары дарожнага руху з Германавіцкай СШ, Іёдскай ДС-СШ і СШ № 1 райцэнтра.

Адным са складанейшых этапаў праграмы спаборніцтваў стаў тэарэтычны экзамен на веданне правілаў дарожнага руху. Яго школьнікі здавалі на камп’ютары. Перамогу ў гэтым выпрабаванні заваявала каманда сярэдняй школы № 2. У форме хатняга задання прайшоў конкурс газет каманд-удзельніц, дзе кожная з іх па-свойму раскрыла праблему актуальнасці бяспекі дарожнага руху. Члены журы ў гэтым конкурсе аддалі перавагу афармленню і зместу газеты вучняў Германавіцкай сярэдняй школы.

Заключным выпрабаваннем стала пераадоленне на веласіпедзе паласы перашкод з дзесяці элементаў — “вароты”, “змейка” і іншых. Хлопчыкі і дзяўчынкі з заўважным хваляваннем праходзілі паласу перашкод, раз-пораз дапускаючы невялікія памылкі. Роўную колькасць балаў тут набралі два лідары — Германавіцкая СШ і Шаркаўшчынская СШ № 2. Па ўмовах конкурсу журы вызначыла пераможцаў дадзенага этапа ў асабістым заліку. Сярод хлопчыкаў перамогу заваяваў Мікіта Падоба (Іёдская ДС-СШ), а сярод дзяўчынак — Дар’я Сямчонак (Германавіцкая СШ). Дарэчы, вучні апошняй навучальнай установы і школьнікі з СШ № 2 раздзялілі паміж сабой першае месца на гэтым этапе.

Пры падвядзенні агульных вынікаў злёту-конкурсу членамі журы на трэцюю прыступку п’едэстала ўзняліся вучні з Шаркаўшчынскай СШ № 2, другое месца заваявала каманда СШ № 1 гарадскога пасёлка. А пераможцамі сталі юныя інспектары дарожнага руху Германавіцкай сярэдняй школы.

Прыемны сюрпрыз чакаў удзельнікаў злёту ў заканчэнні мерапрыемства. Пасля ўручэння адпаведных дыпломаў пераможцам і прызёрам спаборніцтва ўсе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак святлоадбіваючыя элементы (флікеры), а таксама салодкія пачастункі.

— Падарункі прадаставіў раённы аддзел унутраных спраў пры падтрымцы Шаркаўшчынскага кансервавага завода і асабіста яго дырэктара С. М. Макаранкі, — паведаміў начальнік аддзялення ДАІ РАУС В. А. Міласердаў. Ён шчыра падзякаваў канкурсантам за відовішчнае і захапляльнае мерапрыемства, пажадаў і надалей прытрымлівацца правілаў дарожнага руху, быць станоўчым прыкладам для іншых грамадзян.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_3107 (Копировать) IMG_3110 (Копировать) IMG_3112 (Копировать) IMG_3114 (Копировать) IMG_3117 (Копировать) IMG_3120 (Копировать) IMG_3122 (Копировать) IMG_3125 (Копировать) IMG_3127 (Копировать) IMG_3131 (Копировать) IMG_3136 (Копировать) IMG_3137 (Копировать) IMG_3139 (Копировать) IMG_3140 (Копировать) IMG_3145 (Копировать) IMG_3147 (Копировать) IMG_3148 (Копировать) IMG_3152 (Копировать) IMG_3158 (Копировать) IMG_3163 (Копировать) IMG_3164 (Копировать) IMG_3165 (Копировать) IMG_3166 (Копировать) IMG_3167 (Копировать) IMG_3168 (Копировать) IMG_3172 (Копировать) IMG_3174 (Копировать) IMG_3180 (Копировать) IMG_3184 (Копировать) IMG_3189 (Копировать)

IMG_3187

IMG_3190 (Копировать) IMG_3191 (Копировать) IMG_3192 (Копировать) IMG_3194 (Копировать) IMG_3196 (Копировать) IMG_3197 (Копировать) IMG_3200 (Копировать) IMG_3201 (Копировать) IMG_3203 (Копировать) IMG_3206 (Копировать) IMG_3209 (Копировать) IMG_3213 (Копировать) IMG_3215 (Копировать) IMG_3223 (Копировать) IMG_3236 (Копировать) IMG_3240 (Копировать) IMG_3244 (Копировать) IMG_3247 (Копировать) IMG_3248 (Копировать) IMG_3252 (Копировать) IMG_3253 (Копировать) IMG_3255 (Копировать)

IMG_3242

IMG_3258 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *