Пра падкормку пасеваў у сельгаспрадпрыемствах расказвае галоўны аграхімік раёна Кацярына Эдуардаўна Цімашэнкава

Сельское хозяйство

Каб атрымаць добры ўраджай сельгаскультур, адным з агратэхнічных прыёмаў з’яўляецца запраўка глебы арганікай і мінеральнымі ўдабрэннямі. Якая патрэбнасць і наяўнасць мінеральных тукаў у гаспадарках раёна, паведаміла рэдакцыі галоўны аграхімік раёна Кацярына Эдуардаўна Цімашэнкава.
Патрэбнасць у мінеральных удабрэннях пад яравую сяўбу па раёне складае 11900 тон у дзеючым рэчыве, у тым ліку: азотных — 5050, фосфарных — 2200, калійных — 4650. Па стану на 29 сакавіка забяспечанасць азотам складала 44,4 працэнта, фосфарам — 24,3 і каліем — 83,4. Наяўнасць па NPК адпавядае 56 працэнтам. Забяспечанасць азотнымі тукамі да ўзроўню мінулага года — 61 працэнт. Самыя высокія запасы гэтага віду ўдабрэння ў ААТ “Юдыцына” — 66,9, “Жвіранка” — 48,3, “Ельня-Агра” — 36,9 працэнта.
Сёлетняй вясной неабходна падкарміць па раёне 12125 гектараў азімых зерневых і 2571 гектар азімага рапсу.
Для правядзення першай падкормкі азімых зерневых культур будзе выкарыстоўвацца КАС у дозе 60 кілаграмаў на гектар дзеючага рэчыва, азімага рапсу — карбамід — 92 кілаграмы на гектар.
Ужо праведзена ў гаспадарках раёна падкормка каліем шматгадовых траў і лугавых угоддзяў на плошчы 4863 гектары з дозай унясення 90 кілаграмаў на гектар дзеючага рэчыва.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *