31 сакавіка ў спартыўнай зале РДК прайшлі раённыя спаборніцтвы па армрэслінгу сярод мужчын. Праводзіў іх аддзел па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама. У асабістых спаборніцтвах у катэгорыі да 70 кг пераможцам стаў Аляксей Лакотка (райспажыўтаварыства), да 80 кг — Яўген Рыхліцкі (райспажытаварыства), да 90 кг — Павел Грыгаровіч (РАУС), у катэгорыі звыш за 90 кг першынстваў Леанід Пракоф’еў (ДБУ-26). У агульным заліку больш за ўсё асілкаў аказалася ў камандзе райспажыўтаварыства пад кіраўніцтвам спецыяліста па справах моладзі Алены Ананіч. На другім месцы аказалася каманда РАУС, на трэцім — ДБУ-26, на чацвёртым — ЦРБ.
Андрэй БУРЭЦ, фатаграфіі Алены АНАНІЧ.