Напрыканцы сакавіка былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей», які традыцыйна праводзіць аддзел адукацыі райвыканкама сумесна з РАНС і мэтай якога з’яўляецца распаўсюджванне сярод дзяцей ведаў пра супрацьпажарную бяспеку, папулярызацыя прафесіі пажарнага. Шаркаўшчынскія школьнікі прынялі актыўны ўдзел конкурсе, прадаставіўшы шмат работ у разнастайных намінацыях. Журы адабрала лепшыя і вызначыла пераможцаў, якія сабраліся для ўзнагароджання ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі.
Малюнак (1 узроставая група, 7-11 гадоў). 3-я месца — Дар’я Буйка (СШ №2), 2-е месца — Віталь Бохан ( СШ №2), 1-е месца — Анна Васілеўская (СШ №2), Канстанцін Санькоў (СШ №2).
Малюнак (2 узроставая група). 3-е месца — Арцём Лазарэц (Радзюкоўская БШ), 2-е месца — Арцём Лагунёнак (Гуркаўская БШ), Дар’я Цярэнцьева (Іёдская ДС-СШ), 1-е месца — Анастасія Папко (Шкунцікаўская БШ), Дзіяна Васілевіч (Шкунцікаўская БШ).
Плакат. 3-е месца — Ірына Латышонак (СШ №1), 2-е месца — Павел Ясюкевіч (СШ №1), Ілля Ліпскі (СШ №1).
Сувенірны выраб. 1-е месца — Кацярына Кавалёва (СШ №1).
Талісман. 1-е месца — Паліна Казловіч (СШ №1).
Мадэль пажарнай тэхнікі. 2-е месца — Валянцін Ворса (Радзюкоўская БШ), 1-е месца — Артур Невярковіч (Станіславоўская БШ).
Апавяданне. 3-е месца — Крысціна Пагарэлава (СШ №1), 2-е месца —Яна Рудак (СШ №2), Святлана Клімза (Шаркаўшчынскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі).
Казка. 3-е месца — Мікіта Пундзіс (Радзюкоўская БШ), 2-е месца — Вадзім Скапец (Шаркаўшчынскі РЦДіМ), 1-е месца — Сяргей Сімановіч (СШ №2).
Верш. 3-е месца — Алена Фурс (Стральцоўская БШ), Алена Кашэль (Лужкаўская СШ), 2-е месца — Вераніка Рабіза (Велікасельская ДС-СШ), 1-е месца — Сяргей Сімановіч (СШ №2), Крысціна Марозава (Більдзюжская СШ).

Інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду РАНС Леанід Фаміч Брылёў выказаў падзяку хлопцам і дзяўчатам за актыўны ўдзел у конкурсе і ўручыў пераможцам дыпломы з сувенірамі-падарункамі. Работы пераможцаў былі накіраваны ў Віцебск для далейшага ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.
Андрэй БУРЭЦ
