З падзякай да ветэрана

Актуальное

IMG_0764 (Копировать)73 вясну Вялікай Перамогі разам з іншымі ветэранамі сустрэў і ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, жыхар вёскі Зорка  Адольф Сігізмундавіч Васілеўскі. На фронце загінулі два яго браты, а сам Адольф Сігізмундавіч прайшоў усю вайну, быў цяжка паранены, і, знаходзячыся на лячэнні ў шпіталі, сустрэў доўгачаканую перамогу. У ваенны час быў разведчыкам у партызан, потым служыў у радах савецкай  арміі, у Падольску пад Масквой атрымаў раненне.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ўсё жыццё адпрацаваў у сельскай гаспадарцы нашага раёна, у былым калгасе “Знамя працы” (зараз тэрыторыя ААТ “Ельня-агра”) з’яўляўся жывёлаводам. Зараз ветэрану ўжо 96 год. Як і для ўсіх удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 9 мая для яго – гэта не толькі святочная дата, але і дзень памяці. Шмат родных, сяброў і землякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны страціў ветэран. Зараз ён пражывае ў вёсцы Зорка разам з сынам Станіславам.

Напярэдадні Вялікага дня Перамогі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны наведалі начальнік абасобленай групы ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Дзмітрый Фёдаравіч Жораў, намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне Андрэй Сяргеевіч Каштальян і старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Валерый Інакенцьевіч Ан. У сувязі са святкаваннем Дня Перамогі яны ўручылі ветэрану кветкі і Падзячнае пісьмо і пажадалі яму здароўя і доўгіх год жыцця.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *