Пытанні закупкі сельгаспрадукцыі ў насельніцтва былі абмеркаваны ў час пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў

Сельское хозяйство

30 сакавіка адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. У яго рабоце прынялі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Д. М. Ламака, старшыня Полацкага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю М. М. Шчарбіцкі, старшыні сельвыканкамаў, намеснікі кіраўнікоў сельгасарганізацый па ідэалагічнай рабоце.
З інфармацыяй па асноўнаму пытанню “Аб разглядзе прадстаўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці “Аб выдачы даведак сельсаветамі” выступіў М. М. Шчарбіцкі. Ён адзначыў, што праведзены праверкі некалькіх раённых спажывецкіх таварыстваў па пытанню захавання дзейнічаючага заканадаўства пры ажыццяўленні закупак сельгаспрадукцыі ад насельніцтва. Адзначана, што не выконвалася адна з асноўных задач спажыўкааперацыі — закуп прадукцыі, якая вырашчана непасрэдна на выдзеленых насельніцтву зямельных участках. У нарыхтоўчы абарот уключаліся аб’екты закупак сельгаспрадукцыі ў юрыдычных і неўстаноўленых фізічных асоб, якія займаліся яе скупкай і перапродажам у райспажыўтаварыства. Такія парушэнні былі зафіксаваны ў Расонскім, Верхнядзвінскім, Шаркаўшчынскім, Міёрскім, Браслаўскім раёнах.
Аб арганізацыі закупак сельгаспрадукцыі на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна, праблемах, станоўчых зрухах у гэтай справе расказаў старшыня праўлення райспажыўтаварыства А. Д. Далецкі.
Начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення райсельгасхарчу А. М. Ціхановіч праінфармавала прысутных аб ходзе выканання рашэння сесіі раённага Савета дэпутатаў “Аб зацвярджэнні праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян раёна на 2011—2015 гады”.
Належная ўвага на пасяджэнні была ўдзелена арганізацыі пашавага ўтрымання жывёлы, асабліва наяўнасці і стану электраагародж, выкананні плана зняцця маладняку з кантрактацыі ў першым квартале 2012 года.
Эдуард КОРСАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *