Вынікі правядзення ў Шаркаўшчынскім раёне спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Нагляд»

Актуальное

У 2012 годзе на тэрыторыі раёна было зарэгістравана 15 злачынстваў, з іх 9 былі здзейснены асобамі, якія маюць непагашаную судзімасць. Пра тое, якія меры прымаюцца для змяншэння злачынстваў, учыненых раней судзімымі асобамі, нам расказаў інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Шаркаўшчынскага РАУС Валерый Іосіфавіч МІШУТА.
— У гэтых мэтах згодна з загадам МУС РБ праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нагляд». Падчас яго правядзення узмацняецца кантроль і праводзіцца масавая праверка асоб, што знаходзяцца пад прэвентыўным наглядам, асоб, асуджаных на абмежаванне свабоды без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, а таксама тых, да каго такі нагляд можа быць устаноўлены, і асоб, асуджаных на пакаранне, не звязанае з абмежаваннем свабоды. У СКМ «Нагляд», якое праходзіла з 12 па 20 сакавіка на тэрыторыі  раёна, прынялі ўдзел 34 супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАУС, а таксама асабісты састаў Шаркаўшчынскага аддзялення Дэпартамента аховы ў колькасці 8 чалавек. Было праведзена 165 праверак асоб, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі (КВІ) Шаркаўшчынскага РАУС. З кожным праведзена прафілактычная работа пра недапушчальнасць антыграмадскіх паводзін і здзяйснення  паўторных злачынстваў. За час правядзення СКМ да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты грамадзянін, які знаходзіўся пад дзеяннем прэвентыўнага нагляду. Дадзенае парушэнне было выяўлена супрацоўнікамі аддзялення Дэпартамента аховы. Накладзена спагнанне за парушэнне асобе, якая адбывае пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем свабоды, а таксама вынесена афіцыйнае папярэджанне асобе аб магчымасці ўстанаўлення ў яе адносінах прэвентыўнага нагляду. Працаўладкаваны 2 асобы з судзімасцю, на ўлік да ўрача-нарколага пастаўлены 2 чалавекі, узбуджана 1 крымінальная справа па арт. 421 КК РБ. Праведзена адно выязное пасяджэнне суда па ўстанаўленні прэвентыўнага нагляду. Ініцыявана правядзенне назіральнай камісіі пры райвыканкаме, на пасяджэнні якой разгледжана інфармацыя па працаўладкаванні асоб, якія знаходзяцца на ўліку ў КВІ. У перыяд правядзення СКМ на тэрыторыі раёна ўчынена адно рэцыдыўнае злачынства. Грамадскія пункты аховы правапарадку разгледзелі 2 інфармацыі ў адносінах асоб, якія знаходзяцца на ўліку ў КВІ і дапускаюць парушэнне парадку і ўмоў адбывання пакарання, раённае ГА «БРСМ» — 1, пракуратура Шаркаўшчынскага раёна — 3.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *