Памятаем мы – ведаюць нашы дзеці!

Молодежь

IMG_4480 (Копировать)Непрыкметна мінае час, і вось ужо 73 гады адлічылі мы з той пары, калі прагрымелі над светам першыя салюты Вялікай Перамогі. Выраслі ўнукі, праўнукі тых, хто змагаўся за светлы май на зямлі.А што ведаюць сучасныя  дзеці аб самай жорсткай і кровапралітнай вайне, як яны працягваюць зберагаць святую памяць, перададзеную ў спадчыну?

— Галоўнай мэтай правядзення праграмы-акцыі “Памяць на вякі”, якая прайшла напярэдадні Дня Перамогі ў дзіцячай бібліятэцы, стала  знаёмства дзяцей з гераічнымі помнікамі і мемарыяламі нашай краіны, узведзенымі ў памяць аб вызваліцелях  ,а таксама  выхаванне пачуцця патрыятызму ў маленькіх чытачоў,-паведаміла падчас размовы з карэспандэнтам бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Казіцкая – аўтар і вядучая тэматычнай праграмы.

Падчас цікавага мерапрыемства юным наведвальнікам дзіцячай бібліятэкі расказалі пра мемарыяльныя комплекс “Хатынь”,    “Дзіцячую Хатынь “ у вёсцы Чырвоны Бераг – мемарыял беларускім дзецям  — ахвярам фашызму, гісторыка-культурны комплекс “Лінію Сталіна”, шматлікія іншыя гістарычныя аб’екты, якія датычацца падзей Вялікай Айчыннай вайны.

У другой частцы мерапрыемства дзеці напісалі і адправілі па пошце пісьмы-трохвугольнікі  са сваімі пажаданнямі і словамі ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і вязням фашысцкіх концлагераў, якія пражываюць на тэрыторыі нашага раёна.

“Запраз мірны час , але мы ведаем і заўсёды будзем памятаць пра вашу перамогу. Вы сталі пераможцамі, таму што думалі не пра асабістую бяспеку і выгаду, а выконвалі свяшчэнны  доўг перад Радзімай. Мы пастараемся быць дастойнымі вас”,-было напісана ў пісьмах дзяцей, адрасаваных удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, людзям, якія бачылі пекла на зямлі, прайшлі праз яго і не зламаліся. Завяршылася праграма –акцыя ускладаннем кветак да помніка вызваліцелям. А праз некалькі дзён пасля мерапрыемства у бібліятэку са словамі падзякі  за атрыманае пісьмо патэлефанавала жыхарка нашага раёна Ада Эльеўна Райчонак, адна з непаўналетніх вязняў канцэнтрацыйнага нямецкага лагера. Падводзячы вынікі мерапрыемства, застаецца толькі пажадаць, каб такіх акцый для моладзі ў нашым раёне было больш. З кожным днём становіцца ўсё менш ветэранаў і людзей, чые лёсы апаліла вайна. І калі напачатку падрыхтоўкі праграмы, па словах Людмілы Казіцкай, у нашым раёне іх было 26 (ветэранаў вайны і вязняў канцлагераў), праз некалькі тыдняў засталося толькі  24.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_4469 (Копировать) IMG_4471 (Копировать) IMG_4472 (Копировать)IMG_4482 (Копировать)IMG_4485 (Копировать)IMG_4494 (Копировать)IMG_4502 (Копировать)IMG_4503 (Копировать)IMG_4509 (Копировать)IMG_4514 (Копировать)IMG_4527 (Копировать)IMG_7640 (Копировать)IMG_7648 (Копировать)IMG_7650 (Копировать)IMG_7662 (Копировать)IMG_7668 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *