Малады сучаснік — бухгалтар ААТ «Буеўшчына» Алена Лаўрыновіч

Актуальное

88 (Копировать)

Алена Лаўрыновіч зусім нядаўна стала працаваць у адкрытым акцыянерным таварыстве “Буеўшчына” бухгалтарам. Дзяўчына за кароткі тэрмін работы змагла станоўча зарэкамендаваць сябе. Таму кіраўніцтва, адміністрацыя і прафсаюзны камітэт гаспадаркі вырашылі ўскласці на Алену абавязкі спецыяліста па рабоце з моладдзю сельгаспрадпрыемства.

— Мяркую, што я ў поўнай меры спраўлюся з ускладзенымі на мяне абавязкамі спецыяліста па рабоце з моладдзю, — сказала нам Алена. — Канечне, крыху цяжкавата сумяшчаць дзве пасады адначасова, бо праца бухгалтара патрабуе канцэнтрацыі ўвагі, пільнасці і дакладнасці. Але, калі кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства ўскладае на цябе пэўныя надзеі, то трэба гэты давер апраўдаць. У нашай гаспадарцы налічваецца 30 чалавек ва ўзросце да 31 года. Менавіта з імі мы разам і будзем распрацоўваць сумесныя планы работы, арганізоўваць і праводзіць цікавыя і карысныя мерапрыемствы. Добрым памочнікам у гэтай справе з’яўляецца прафсаюзны камітэт адкрытага акцыянернага таварыства “Буеўшчына”, які шмат год узначальвае намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Аляксандр Іосіфавіч Гернат. Планую ў хуткім будучым наладзіць сумесную работу з калектывамі ўстаноў культуры, адукацыі, іншымі арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі гаспадаркі.

Мы пажадалі Алене плённай працы ў дадзеным накірунку, а яшчэ і выдатнай вучобы. Як высветлілася, дзяўчына вучыцца на завочным аддзяленні Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымлівае вышэйшую адукацыю па кваліфікацыі “эканаміст”. Як сказала сама Алена, цяпер яна сумяшчае прыемнае з карысным.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *