Абмяняліся вопытам і атрымалі новыя веды педагогі падчас сустрэч на базе Більдзюжскай і Іёдскай школ

Молодежь

падчас заняткаў у "Школе маладога педагога"

Абмен вопытам сярод педагагічных калектываў школ у нашым раёне становіцца добрай традыцыяй. Вось і ў другой палове сакавіка ў Більдзюжскую СШ былі запрошаны намеснікі дырэктараў па вучэбна-выхаваўчай рабоце. У рамках метадычнага аб’яднання разглядалася пытанне “Выкарыстанне інтэрактыўных форм калектыўнага ўзаемадзеяння педагогаў у рабоце метадычных фарміраванняў школы.”
На пачатку сустрэчы ўдзельнікаў семінара сустрэла дырэктар школы Валянціна Гіляраўна Драба. Яна правяла экскурсію па школе, акцэнтавала на асноўных момантах арганізацыі вучэбна-выхаваўчай работы. Дзеці і настаўнікі Більдзюжскай школы падрыхтавалі для сваіх гасцей візітную картку “Пра сябе, пра школу…”. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ала Уладзіміраўна Якімчык паведаміла, як выкарыстоўваюцца формы калектыўнага ўзаемадзеяння педагогаў у рабоце метадычных фарміраванняў школы. Вопытам уласнай работы падзяліліся і прадстаўнікі метадычных аб’яднанняў, іх дзейнасць была адлюстравана ў прэзентацыях “Самаадукацыйная дзейнасць педагога”, “Арганізацыя доследнай работы вучняў”, а таксама “Арганізацыя пазашкольнай работы”. Пра выкарыстанне інтэрактыўных форм у адукацыйнай дзейнасці педагога паведаміла загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама Ірына Рычардаўна Рымдзёнак.
А ў апошнюю дэкаду сакавіка гасцей сустракаў педагагічны калектыў Іёдскай ДС-СШ, бо менавіта на базе гэтай навучальнай установы было арганізавана чарговае пасяджэнне “Школы маладога педагога”. Маладыя спецыялісты, што працуюць у школах нашага рэгіёна, змаглі наведаць адкрытыя ўрокі і факультатыўныя заняткі па біялогіі, гісторыі Беларусі, матэматыцы і фізічнай культуры, пазнаёміцца з сучаснымі формамі і метадамі работы, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці адны з лепшых настаўнікаў школы — С. Д. Атрашкевіч, А. М. Тарасевіч, А. А. Лагунёнак, І. М. Фядотава і А. С. Мілянцей. Дзелавая гульня “Настаўнік — лідар” дапамагла маладым педагогам з розных навучальных устаноў бліжэй пазнаёміцца, выявіць  лідарскія і арганізатарскія здольнасці, а таксама ўменне працаваць з класам.
“Забеспячэнне пераемнасці ў сістэме “урок — факультатыўны занятак — урок” як умова павышэння якасці ведаў вучняў” — тэма выступлення намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці Наталлі Антонаўны Букацінай. Дарэчы, менавіта гэта тэма і стала ключавой пры арганізацыі работы “Школы маладога педагога”. Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Іванаўна Лемяшэўская прыняла ўдзел у рабоце семінара і абмеркавала з маладымі спецыялістамі найбольш хвалюючыя пытанні. Яна адзначыла, што сістэматычная і мэтанакіраваная работа з маладымі педагогамі будзе працягвацца і надалей, яе мэта — аказанне ўсебаковай падтрымкі юнакам і дзяўчатам, якія абралі для сябе няпростую і вельмі цікавую прафесію настаўніка.
Вольга СТАШЭЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *