Узнагароджаны перадавікі пасяўной

Сельское хозяйство

SAM_7374Шаркаўшчынскай раённай арганізацыяй прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны грашовымі прэміямі перадавікі пасяўной кампаніі. Лепшым на падрыхтоўцы глебы стаў механізатар ААТ “Даватарскі” Аляксандр Драбовіч. Па стане на 21 мая ён правёў культывацыю глебы на плошчы 1801 гектар. На сяўбе яравых культур пераможцам стаў Валерый Фёдараў з ААТ “Агратэхсэрвіс”. Механізатар засеяў 1399 гектараў. На ўнясенні мінеральных удабрэнняў лідзіруючыя пазіцыі занялі Вячаслаў Шышко з ААТ Агратэхсэрвіс” і Яўгеній Толкач з ААТ “Буеўшчына”. Яны правялі дадзены від работы на плошчы 1790 і 1151 гектар адпаведна.

Сяргей РАЙЧОНАК

SAM_7366



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *