Пакуль на палетках гразка — выручае агрэгат «Раса»

Сельское хозяйство

механізатар Юрый Колас і шафёр Вячаслаў Смірноў

Ранішнія марозікі прытрымліваюць вегетацыю культурных раслін, а недахоп сонечных дзён не садзейнічае падсыханню глебы. Аднак тэрміны правядзення палявых работ наступілі. Выручае агрэгат з вялікай праходнасцю — “Раса”, які набыла кожная гаспадарка раёна. Не выключэнне і ААТ “Даватарскі”. Менавіта гэтым агрэгатам праводзяцца першыя падкормкі шматгадовых траў, сенажаці, пашы і азімых культур. А аб’ём работ, які трэба правесці — значны. Неабходна падкарміць толькі пашу на плошчы 1380 гектараў, дарэчы, больш паловы работ ужо зроблена. Пачалася вегетацыя азімых зерневых культур. Таму пераключыліся на падкормку КАСам азімай пшаніцы, жыта і трыцікале. Трэба сказаць, што азімыя зерневыя ў гаспадарцы перазімавалі добра.
На агрэгаце “Раса” працуе Юрый Колас. Падвозіць на аўтамашыне “КамАЗ” і запраўляе “Расу” вадкімі азотнымі ўдабрэннямі Вячаслаў Смірноў.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *