
— Свята пачалося 23 сакавіка, — паведаміла бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Алена Цімафееўна Фромертас. — У выкананні артыстаў раённага Дома культуры і Віцебскай абласной філармоніі юныя аматары кнігі на сцэне РДК ўбачылі 2 тэатралізаваныя пастаноўкі: “Кніга — мой спадарожнік, мой сябар” і “Героі дзіцячых кніг”. Працягвалася мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы. Яго асноўнымі наведвальнікамі сталі вучні аздараўленчых лагераў абедзвюх школ райцэнтра і ўдзельнікі экалагічнага клуба “Расінка”, што дзейнічае пры бібліятэцы.
У рамках свята дзіцячай кнігі маленькія чытачы прынялі ўдзел у літаратурнай гульні-падарожжы “У гасцях у дзядулі Карнея” (прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння вядомага пісьменніка К. Чукоўскага), у аукцыёне загадак “Вясновая карусель”, у конкурсна-забаўляльнай праграме “Первоапрельская юморина”. Завяршыўся тыдзень святочнай праграмай “Падарожжа ў царства кніг”. Усе мерапрыемствы для маленькіх чытачоў былі арыентаваны на прапаганду кнігі. І гэта невыпадкова, бо ў нашай краіне бягучы год аб’яўлены Годам кнігі.
У дзень закрыцця тыдня былі падведзены вынікі конкурсу малюнкаў на лепшы партрэт хатняга любімца пад назвай “Вусаты вернісаж”, прымеркаванага да Міжнароднага дня кошак. Конкурс праводзіўся сумесна з мастацкім аддзяленнем дзіцячай школы мастацтваў. У ім прынялі ўдзел юныя мастакі дзвюх узроставых катэгорый: 8—10 год (Юлія Ліпская, Ягор Бацяноўскі, Паліна Арцюшэўская, Яўген Машнюк, Надзея Рэдзько), 11—13 год (Аляксей Лук’янскі, Анастасія Бука, Аляксей Бука, Андрэй Арлюкевіч, Ірына Ваштаёнак, Ліна Півічкіна, Яна Мядзелец, Вікторыя Малецкая, Анна Драчова). Па меркаванню журы на чале з мастаком, выкладчыкам школы мастацтваў Віктарам Фёдаравічам Круком, ва ўзроставай катэгорыі 8—10 год 1-е месца заняла Надзея Рэдзько, 2-е — Паліна Арцюшэўская, 3-е раздзялілі паміж сабой Ягор Бацяноўскі і Яўген Машнюк. Ва ўзроставай групе 11—13 год пераможцам стаў Аляксей Лук’янскі, 2-е месца ў Анастасіі Бука і Ірыны Ваштаёнак, на 3-м замацаваліся Аляксей Бука, Ліна Півічкіна і Андрэй Арлюкевіч. Прыз глядацкіх сімпатый заваявала Анна Драчова. Дарэчы, усім удзельнікам былі ўручаны дыпломы і невялікія падарункі. Хочацца адзначыць, што ўсе работы былі цікавымі і заслугоўвалі ўвагі.
Вось такім атрымаўся тыдзень дзіцячай кнігі ў нашай бібліятэцы. Спадзяёмся, што ўдзельнікам ён спадабаўся.
Дзеці і закон
У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Сябруем з законам” у Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла сустрэча-гутарка з юрыстамі. У госці да юных чытачоў завіталі начальнік аддзела ЗАГС Марына Крыштофаўна Каланда і выконваючая абавязкі загадчыка натарыяльнай канторы Жанна Генадзьеўна Сініца. Яны ў даступнай і зразумелай форме расказалі дзецям пра дзейнасць аддзела ЗАГС і натарыяльнай канторы, нагадалі хлопчыкам і дзяўчынкам правы і абавязкі юных грамадзян. Дзеці задалі юрыстам хвалюючыя пытанні і атрымалі змястоўныя адказы.
Да друку падрыхтавала Вольга СТАШЭЎСКАЯ
Вы і самі ведаеце, паважаны Фагот, што ў нас няма прафесійнага фатографа ў рэдакцыі. А каб рабіць якасныя фатаграфіі, трэба, каб быў прафесіянал. Чаго мы не возьмем яго? Бо адшукаць такога, хто працаваў на сур’ёзным прафесійным узроўні няпроста. Мы некалькі разоў раней давалі аб’явы.
Дарэчы, вось толькі нядаўна фатограф з Віцьбічаў расказваў, што ў газетах увогуле вельмі мала сапраўдных фатаграфій (там, дзе прысутнічае творчасць), звычайна гэта ілюстрацыі да матэрыялаў.
Мы, калі фатаграфіруем, стараемся найперш, каб было добра відаць людзей, каб яны выглядалі прыгожа, каб прысутнічалі ўсе героі падзеі, а не нехта адзін. Адсюль і аднатыпнасць фатаграфій.
Ольга Сташевская, ну как можно делать одни и те же фотографии? Победители с бумажками перед собой! Вот полет фантазии!
Андрей, хоть Вы ответьте мне, раз главный редактор игнорирует в полном объёме мои обращения к нему или он сайт газеты вообще не читает!!!!!? Да и дела ему наверное нет до каких-то обращений читателей сайта газеты!!!!?