Парадак на тэрыторыі малой радзімы наводзім разам. У Шаркаўшчыне прайшла экалагічная акцыя

Актуальное

IMG_8063 (Копировать)Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя лічыцца адной з самых значных падзей экалагічнага календара. Кожны год 5 чэрвеня ён адзначаецца больш чым у 100 краінах свету, у ліку якіх і Рэспубліка Беларусь.

У Шаркаўшчыне у гэты дзень па ініцыятыве Шаркаўшчынскай  раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя была арганізавана першая экалагічная акцыя гэтага лета, яна прайшла пад дэвізам “парадак на малой радзіме навядзём разам”. Работы па добраўпарадкаванні  тэрыторыі  праводзіліся ў маладзёжным скверы БРСМ, размешчаным непадалёку пад парка сяльгастэхнікі. А ўдзельнікамі працоўнага дэсанту  сталі супрацоўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённага камітэта БРСМ, прадстаўнікі калектываў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна, ПМК-68 і ААТ “Агратэхсэрвіс”. Жанчыны навялі чысціню і парадак у маладзёжным скверы, а мужчыны абкасілі тэрыторыю, на якой моладзь Шаркаўшчынскага раёна на працягу некалькіх гадоў старанна высаджвала дрэўцы. З кожным годам маладыя елачкі, бярозкі і рабіны ўсё больш падрастаюць, радуюць сваёй прыгажосцю ўсіх  шаркаўчан. Асабліва юнакоў і дзяўчат, якія некалькі гадоў таму яшчэ будучы вучнямі старанна высаджвалі кожнае дрэўца, палівалі яго,  наводзілі парадак на тэрыторыі і дзякуючы якім сёння маладзёжны сквер БРСМ  – прыгожы і ўтульны куточак нашага гарадскога пасёлка. У працоўных калектывах раёна наперадзе яшчэ шмат добрых спраў –  экалагічных акцый, працоўных дэсантаў, суботнікаў і мерапрыемстваў, звязаных з добраўпарадкаваннем і навядзеннем парадку на зямлі. У год прыгожага юбілею нашага гарадскога пасёлка  — 515-годдзя Шаркаўшчыны — хіба можа быць інакш? Пра ўсе самыя цікавыя падзеі і акцыі чытайце на старонках нашай раённай газеты. Працяг будзе.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_8044 (Копировать) IMG_8049 (Копировать) IMG_8056 (Копировать) IMG_8057 (Копировать)IMG_8066 (Копировать) IMG_8069 (Копировать)IMG_8026 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *