Першымі адкрылі пасяўную ў ААТ «Жвіранка» механізатары Алег Пяткевіч і Віктар Дулінскі

Сельское хозяйство

Алег Пяткевіч

Паспела поле, на якім можна ўжо апрацоўваць глебу, і туды адправілася тэхніка гаспадаркі. Прыемна размаўляць з механізатарамі, якія поўныя аптымізму і настроены на правядзенне сяўбы на высокаякасным узроўні. Не першы год даводзіцца бываць у сельгаспрадпрыемствах у час такога прыпару, таму з многімі механізатарамі добра знаёма. Амаль што першым адкрывае пасяўную кампанію ў гаспадарцы Віктар Браніслававіч Дулінскі. Ужо 13-ы сезон, будучы на пенсіі, не развітваецца са сваім сталёвым канём К-700. На ім у счэпе з чызелямі КЧ-7,2 ён рыхліў глебу.
А калі спытала колькі гадоў увогуле аддаў механізатарскай справе, то і

Віктар Дулінскі

падлічваць не стаў:
— Галоўнае, сонейка свеціць над галавой, высока ў небе спяваюць жаваранкі, вось, глядзіце і пара бацяноў да нас прыляцела. Чаму не радавацца ўсяму гэтаму. А гады, няхай сабе бягуць, іх не спыніш. А зямелька ж, наша карміцелька, атрымала неабходную падкормку, папярэднікамі былі шматгадовыя травы: загорнем насенне, і зазелянее поле.
Да размовы далучыўся галоўны аграном гаспадаркі Анатолій Міхайлавіч Заляціла:
— Браніслававіч — наша правая рука. У яго і трактар дагледжаны, шмат год на ім працуе. Каб не ён, хто сеў бы за руль такой тэхнікі? Яшчэ трэба і падумаць. Так што мы ўдзячны такім механізатарам.
У напарніках з Дулінскім ужо восем гадоў працуе А. А. Пяткевіч. Ён на трактары МТЗ-3022 у счэпе з чызелем таксама рыхтуе глебу да сяўбы. Дарэчы, па волі лёсу Алег Антонавіч трапіў у ААТ “Жвіранка” з Міёршчыны. Прыжыўся тут і працуе бездакорна.
Па некалькі кругоў зрабілі механізатары, і зачарнелася выраўненае поле. Пад’ехаў на КЗР-10 з сеялкай Лемкен-3 Пётр Казіміравіч Бездзель.
Пачатак пакладзены. Пасеяны зернебабовыя культуры на 11 гектарах. Час пераязджаць на наступнае поле.

Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *