Прыёмшчыца заказаў комплекснага прыёмнага пункта ў Іёдах Вікторыя Скур’ят

Актуальное

Здаралася так, што з-за звычайных дробязяў трэба было вяскоўцам ехаць у райцэнтр. Цяпер у аграгарадках гэта праблема знята з парадку дня. Падрамантаваць куртку, ушыць замок ў боты, здаць у хімчыстку зімовую вопратку перад яе захоўваннем, зрабіць прычоску, ды проста набыць неабходныя рэчы — усё гэта можна ажыццявіць на комплексным прыёмным пункце. Праўда, многія з гэтых паслуг выконваюцца ў райцэнтры, а вось цырульнік у вызначаныя дні прыязджае на месца.
Рознымі бытавымі паслугамі карыстаюцца вяскоўцы і ў аграгарадку Іёды. Комплексны пункт — гэта месца, дзе не толькі можна выканаць свае заяўкі, а і сустрэцца са знаёмымі, даведацца пра апошнія навіны. Таму працаваць на КПП — гэта не толькі ўменне гандляваць, а свайго роду мастацтва зносін з людзьмі.
Вікторыя Скур’ят працуе тут параўнаўча нядаўна. Пасля заканчэння Глыбоцкага прафесійна-тэхнічнага ліцэя пэўны час працавала ў Глыбокім. Але родныя карані, дзе жывуць бацькі, радня, усё ж перацягнулі на малую радзіму. Спачатку было нязвыкла, але ўжо асвоілася, і новая прафесія пачынае падабацца. Вікторыя ўмее ладзіць з кліентамі, таму і яны ахвотна заходзяць у гэты будынак у цэнтры аграгарадка.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *