У Шаркаўшчыне адкрылася крама «Мясная лаўка»

Актуальное

IMG_8276

У мінулую пятніцу побач з магазінам “Аазіс”, што на вуліцы 17 верасня ў райцэнтры, адкрылася “Мясная лаўка” — адзін з 38 гандлёвых аб’ектаў аграпрамысловага комплексу “Славянскі Велес”. Яе з’яўленне ў нашым гарадскім пасёлку суправаджаецца такімі станоўчымі аспектамі, як забяспечанасць спажыўцоў таварамі ад вытворцы з мінімальнай гандлёвай надбаўкай, з’яўленне новых працоўных месцаў, паступленне адпаведных падаткаў у бюджэт.

— 2 гады назад на аўкцыёне быў куплены ўчастак для размяшчэння будучага гандлёвага аб’екта, — паведаміў дырэктар ГД “Віцебскаграпрадукт”, аднаго са структурных падраздзяленняў аграпрамысловага комплексу “Славянскі Велес”, Валянцін Крупнік. — У аптымальныя тэрміны ён быў пабудаваны, сёння ў нашай “Мясной лаўцы” мы прапануем пакупнікам шырокі выбар прадукцыі ўласнай вытворчасці: ахалоджанае і замарожанае мяса птушкі і свініны, паўфабрыкаты хуткага прыгатавання, лінейка гатовай прадукцыі, пачынаючы ад вяндліны і рулетаў да святочнага стала і заканчваючы субпрадуктамі — усё, што дапаможа гаспадыні без прамаруджвання хутка і проста прыгатаваць смачны абед. З наступнага месяца наш мясакамбінат рыхтуецца запускаць у вытворчасць лінейку сыравэнджаных і сыравяленых каўбас, якія таксама будуць прадстаўлены пакупнікам “Мясной лаўкі”. Спадзяюся, жыхарам Шаркаўшчыны спадабаецца новы гандлёвы аб’ект, адкрыты пры падтрымцы раённай улады.

Прымальныя цэны на тавары з мінімальнай гандлёвай надбаўкай дасягнуты дзякуючы таму, што холдынг, у які ўваходзяць ААТ “Вітконпрадукт”, ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” і ААТ “Мясакамбінат “Славянскі” (г. Віцебск) мае замкнуты цыкл вытворчасці: ад бацькоўскага статка да прылаўка магазіна, і працуе без пасрэднікаў. Гэта таксама дазваляе кантраляваць якасць прадукцыі на ўсіх этапах.

З 15 чэрвеня і ў жыхароў нашага раёна з’явілася магчымасць ацаніць якасць прадукцыі пад знакам “Натуральны прадукт”. Метад продажу ў новым гандлёвым аб’екце — традыцыйнае абслугоўванне (праз прылавак). Магазін працуе штодзённа, без выхадных і перапынкаў на абед з 9 да 19 гадзін. Прадукцыю ў нашым гарадскім пасёлку рэалізуе жаночы калектыў: загадчыца гандлёвага аб’екта Алена Савіч і прадаўцы Святлана Станько, Святлана Тарарака і Валянціна Далецкая.

У дзень адкрыцця ў новы гандлёвы аб’ект прыйшло вельмі шмат шаркаўчан. З прывітальнымі словамі да ўсіх прысутных звярнуліся намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Ірэна Бука і дырэктар гандлёвага дома “Віцебскаграпрадукт” Валянцін Крупнік.

А вы паспелі наведаць новы магазін “Мясная лаўка”?

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_8265 IMG_8272 IMG_8275 IMG_8279 IMG_8284 IMG_8286 IMG_8288 IMG_8290 IMG_8291 IMG_8294 IMG_8297 IMG_8299



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *