За добраўпарадкаванне на тэрыторыі ЦБУ № 224 ААТ “ААБ Беларусбанк” адказвае Валянціна Лабаноўская

Актуальное

772Многа ўвагі ўдзяляецца кіраўніцтвам і работнікамі арганізацый гарадскога пасёлка эстэтычнаму выгляду прылеглых да адміністрацыйных будынкаў тэрыторый. З ранняй вясны і да позняй восені зелянеюць акуратна пастрыжаныя газоны. На клумбах цвітуць, пераліваючыся рознакаляровымі фарбамі ў промнях яркага сонца, разнастайныя кветкі. І так кожны год.

Амаль дваццаць год тэхнічным работнікам у ЦБУ № 224 ААТ “ААБ Беларусбанк” працуе Валянціна Вітальеўна Лабаноўская. У абавязкі жанчыны ўваходзіць не толькі ўборка службовых памяшканняў, але і навядзенне парадку на прылеглай да банкаўскай установы тэрыторыі.

— Ведаеце, гэта справа мне вельмі падабаецца, — кажа Валянціна Вітальеўна. — Асабіста лічу надзвычай важным утрыманне ў належным стане газонаў і клумб каля будынка. Наша ўстанова знаходзіцца ў цэнтры гарадскога пасёлка. Кожны чалавек, ідучы па тратуары, абавязкова зверне щвагу на эстэтычны выгляд прылеглай тэрыторыі, а яна ў нас, дарэчы, заўсёды прыгожая. Кожны год мы высаджваем новыя расліны, гарманічна дапаўняючы імі ўжо даўно прыжытыя. Бачыце, якія высокія туі ў нас выраслі? А ім ўжо дваццаць год. Добра адчувае сябе на газонах і казахскі ядловец, хосты. Хутка зацвітуць адналетнія кветкі, з’явяцца новыя прыгожыя і яркія фарбы, якія будуць вабіць вока людзей сваім хараством. Усё гэта — вынік агульнай працы ўсяго нашага калектыву.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *