22 чэрвеня, з нагоды 77-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай краіны, вучні абедзвюх школ гарадскога пасёлка і юныя шаркаўчане,якія наведваюць заняткі ў Шаркаўшчынскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі, усклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам — вызваліцелям Шаркаўшчыны.
-Мы прыйшлі ўшанаваць памяць загінуўшых на тэрыторыі нашага раёна салдат. Дзеці павінны ведаць, што такая вайна была і ўсведамляць, колькі людзей падчас яе загінула,-паведамілі карэспандэнту настаўнікі ШаркаўшчынскайСШ № 1, якія разам з вучнямі пачатковых класаў,наведвальнікамі школьнага аздараўленчага лагера, прыйшлі да помніка на плошчу ля райвыканкама.Падчас імправізаванага мітынгу дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.