Цікава і карысна правялі свой час наведвальнікі лагера працы і адпачынку “Юнацтва” Германавіцкай СШ

Молодежь

894 (Копировать)На працягу васямнаццаці дзён дзесяць юнакоў і дзяўчат, якія закончылі дзясяты клас, цікава і карысна правялі свой час у лагеры працы і адпачынку “Юнацтва” Германавіцкай СШ.

— Асноўную частку запланаваных мерапрыемстваў мы прысвяцілі тэме Год малой радзімы, — патлумачыла нам начальнік лагера Ганна Эдуардаўна Давідзян. — Гэта заняткі па вывучэнні родных мясцін, сумесныя мерапрыемствы з супрацоўнікамі мастацка-этнаграфічнага музея імя Я. Драздовіча. Мы здзейснілі таксама турыстычны паход на экалагічную сцежку ў вёску Буды. Шмат часу правялі ў спартыўных гульнях і спаборніцтвах. Акрамя таго, па тры гадзіны ў дзень аддавалі працы на прышкольным участку, дапамагалі настаўнікам-ветэранам, займаліся добраўпарадкаваннем нашага аграгарадка.

Прыязджалі да нас супрацоўнікі Шаркаўшчынскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях. З дзецьмі яны правялі тэматычныя віктарыны супрацьпажарнай накіраванасці. Юнакі і дзяўчаты мелі магчымасць апрануць спецвопратку, паўдзельнічаць у конкурсах, якія падрыхтавалі для іх выратавальнікі.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *