Працаўнікі сяла: аператар машыннага даення МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі” Таццяна Касарэўская

Сельское хозяйство

166Васямнаццаць год складае працоўны стаж у галіне жывёлагадоўлі ў аператара машыннага даення малочнатаварнай фермы “Пялікі” ААТ “Даватарскі” Таццяны Касарэўскай. Пасля школы жанчына стала даглядаць цялят на ферме вёскі Ручай. Затым вырашыла перайсці ў даяркі, бо аплата працы ў іх была крыху большай. Па жыццёвых абставінах дзевяць год назад Таццяна пераехала ў аграгарадок Пялікі, дзе і працаўладкавалася на мясцовую ферму даяркай.

— У маім гурце цяпер 40 галоў, — кажа жанчына, — раздойваю цялушак. Гэта невялікая колькасць. У некаторых даярак у гуртах значна болей кароў. Сёлетняй зімой былі пэўныя складанасці з кармамі, што ўплывала на колькасць надоенага малака. Але з выганам вясной на пашу надоі пачалі расці. Вось і цяпер, калі праходзяць дажджы, падрастае добры травастой. Спадзяёмся, што надоі будуць яшчэ павышацца.

Як паведамілі нам у райкаме прафсаюза работнікаў АПК, Таццяна Касарэўская па выніках працы за чэрвень стала лідарам сярод аператараў машыннага даення Шаркаўшчынскага раёна. У сярэднім яна атрымала па 530 кілаграмаў малака ад кожнай каровы. А гэта добры паказчык.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *