4-га мая адбыўся чарговы пленум раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ”.
Па першаму пытанню “Справаздача аб дзейнасці за 4 месяцы 2012 года і перспектывах развіцця аб’яднання” выступіў в. а. першага сакратара ГА “БРСМ” Дзмітрый Туронак.
Па другому, кадраваму, прапанову аб выбранні першага сакратара ўнёс кіраўнік справамі райвыканкама Ю. А. Васілеўскі. Ён прапанаваў членам пленума і прысутнічаючым актывістам маладзёжнага руху раёна кандыдатуру Дзмітрыя Туронка. Моладзь падтрымала і аднагалосна пагадзілася. Такім чынам, першым сакратаром раённага камітэта ГА “БРСМ” выбраны Дзмітрый Туронак.
Другім пазаштатным сакратаром раённага камітэта ГА “БРСМ” выбраны Міхаіл Пугаўка.
Аб камсамольскіх справах у гады юнацтва расказаў намеснік старшыні райвыканкама А. А. Цітовіч.
Старшыня райвыканкама М. В. Морхат шчыра павіншаваў Дзмітрыя з новай пасадай і пажадаў маладзёжнаму лідару раёна поспехаў у няпростай рабоце з моладдзю. Таксама Мечыслаў Віктаравіч выказаў сваё бачанне далейшага развіцця маладзёжнага руху на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна, зрабіў свае заўвагі, накіраваныя на ўмацаванне дзейнасці кожнай маладзёжнай арганізацыі.
Аб прадстаячай выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь расказала начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Л. У. Стома.
Э. КОРСАК
