19 мая ў касцёле Святога Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі раён) адбудзецца ўрачыстая святая Імша, якая пачнецца ў 16 гадзін 30 хвілін.
Свята прыўрочана парафіяльнаму адпусту (фэсту) у гонар святога Андрэя Баболі, апостала Палесся. Запрошаны шматлікія госці і святары. Літургію ўпрыгожыць сваім спевам хор з парафіі Дзеркаўшчына. Пасля святой імшы плануецца канцэрт з удзелам Андруся Такінданга і гурта “РЭХА”, будзе працаваць “Вёска майстроў”, арганізаваны розныя забавы.
Ксёндз Мікалай ЛІПСКІ.
