Фотарэпартаж з абласнога свята аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст”

Актуальное

IMG_3761 (Копировать)

З самага ранку 18 жніўня на гасцінную шаркаўшчынскую зямлю ў Алашкі пачалі прыязджаць госці і ўдзельнікі абласнога свята аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст”. На свята прыехалі самадзейныя артысты амаль з усіх куткоў нашай вобласці, а таксама шаноўныя госці: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Рычардавіч Зямчонак, кіраўнік Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя, намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Алег Станіслававіч Варша, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Зоя Аляксандраўна Гукава.

Удзельнікі і госці фэсту традыцыйна наведалі маляўнічыя мясціны ў Алашках, дзе жыў і працаваў знакаміты беларускі садавод-селекцыянер Іван Паўлавіч Сікора, а таксама яго музей.

Штогод арганізатары гэтага мерапрыемства стараюцца ўносіць у яго правядзенне нешта адметнае, незвычайнае, каларытнае. Чым жа здзівіў і парадаваў гледачоў сёлета жнівеньскі Спас?

Гасцей і ўдзельнікаў свята вітаў намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, які падкрэсліў, што шаркаўшчынская зямля заўсёды гасцінна збірае сяброў на радзіме слыннага садавода-мічурынца Івана Паўлавіча Сікоры. Ён выказаў падзяку ўсім удзельнікам “Яблычнага фэсту” за шчодры талент, адданасць і вернасць народнай культуры, пажадаў нязгаснага энтузіязму, радасці, міру, шчасця, здароўя і дабрабыту.

З нагоды свята старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шарснёў і старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў  накіравалі прывітальны адрас, які быў зачытаны на сцэне.

Як і ў мінулыя гады, сёлета на свяце прысутнічалі і латвійскія госці, удзельнікаў і гасцей свята прывітаў консул Угіс Скуя.

З прывітальным словам таксама выступілі дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Рычардавіч Зямчонак і намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алег Станіслававіч Варша.

Сяргей Рычардавіч узнагародзіў Ганаровай граматай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь старшыню Іёдскага сельскага Савета дэпутатаў Віктара Віктаравіча Катовіча.

У народзе кажуць, што яблыкі, як і іншую садавіну новага ўраджаю, можна паспытаць толькі тады, калі яны будуць асвечаны. Па праваслаўных канонах на галоўнай сцэне словы малітвы прачытаў дабрачынны цэркваў Шаркаўшчынскай акругі, протаіерэй Пётр Бараноўскі.

Мерапрыемства праходзіла на шматлікіх пляцоўках: тэатральнай, спартыўна-цыркавой, народных танцаў, дзіцячай з атракцыёнамі, “За здаровы лад жыцця”, “Блінны панадворак”, “Музычна-гульнёвы панадворак”, “Яблычная алея”, “Панадворак майстроў”, бібліядвор “Шаркаўшчынская палянка”.

У пачатку святочнай дзеі прайшоў канцэрт вакальнай жаночай групы “Падсвільчанка” Падсвільскага Дома культуры Глыбоцкага раёна. Калектыў вельмі парадаваў гледачоў вішнёвымі касцюмамі і песнямі.

Праграма свята была насычанай і ўключала ў сябе правядзенне шматлікіх конкурсаў, спаборніцтваў, выстаў, аглядаў, майстар-класаў і іншага. Акцэнт, як і заўсёды, рабіўся на кулінарныя выставы, якіх, дарэчы, было вельмі шмат. У Алашкі завіталі творчыя калектывы ажно з дванаццаці раёнаў нашай вобласці, а таксама з горада Полацка.

Кожны раён прадставіў свае неардынарныя яблычные прысмакі. Былі тут і запячоныя на вогнішчы яблыкі, пірагі, шмат розных страў, асновай якіх былі менавіта яблыкі.

У час калі па “Яблычнай алеі” праходзіла прэзентацыя аматарскіх аб’яднанняў вобласці, а на галоўнай сцэне з канцэртнай праграмай выступалі вядучыя самадзейныя калектывы раёна, на пляцоўцы “За здаровы лад жыцця” ў рамках фэсту прайшоў шашачны турнір. Пераможцам якога стаў Святаслаў Сташулёнак, на другім месцы — Барыс Хадкевіч, трэццяе — у Уладзіміра Дрэмача.

Увазе гледачоў таксама была прадстаўлена выстава, падрыхтаваная раённым цэнтрам рамёстваў. Усе жадаючыя маглі набыць сувеніры на памяць.

А вось самы непаўторны каларыт мерапрыемству надалі падвор’і калектываў вобласці, размешчаныя на “Яблычнай алеі”, іх народныя касцюмы і прывезеная з сабой атрыбутыка. Госці свята ацанілі намаганні ўдзельнікаў. Гаспадыні ўразілі ўсіх кулінарнымі талентамі і веданнем асаблівасцяў прыгатавання традыцыйных нацыянальных страў, дзяліліся сакрэтамі захавання традыцый, а жадаючыя мелі магчымасць усё паспрабаваць.

Кожны калектыў прывёз з сабой сувеніры для музея Івана Сікоры.

Напрыканцы ўсе ўдзельнікі свята былі ўзнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел. У знак сяброўства кожнаму калектыву быў падараны слоік з яблычным варэннем, якое было прыгатавана з яблыкаў, прывезеных на свята з розных куткоў Віцебшчыны.

Для ўзнагароджання калектываў — удзельнікаў абласнога свята аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст” — на сцэну запрасілі намесніка дырэктара Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Зою Аляксандраўну Гукаву. Трэцяе месца заняў народны клуб нацыянальнай кухні і беларускай гульні “Дубровенскія прысмакі” Дубровенскага раёна, другое месца — у народнага клуба нацыянальнай кухні “ Груца” Радзюкоўскага СДК, пераможцам стаў народны клуб аматараў агародніцтва, садаводства і кветкаводства “Субяседніца” Дубровенскага раёна. Гран-пры дасталося народнаму клубу здаровага ладу жыцця “Пралеска” Полацкага раёна.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома ўзнагародзіла раённыя калектывы за ўдзел у фестывалі “Яблычны фэст”.

Затым прайшла тэатралізаваная праграма “Яблычны Спас — вяселле прыпас”, якую падрыхтавалі Зоркаўскі і Сталіцкі сельскія клубы.

Па добрай традыцыі завяршаючым акордам свята стала частаванне ўсіх гасцей яблычным пірагом.

“Яблычны фэст” у чарговы раз стаў святам сяброўства, творчасці і добрага настрою.

Чакаем ўсіх у наступным годзе!

Алена АНАНІЧ

IMG_3752 (Копировать) IMG_3757 (Копировать) IMG_3758 (Копировать) IMG_3763 (Копировать) IMG_3765 (Копировать) IMG_3766 (Копировать) IMG_3770 (Копировать) IMG_3772 (Копировать) IMG_3776 (Копировать) IMG_3778 (Копировать) IMG_3781 (Копировать) IMG_3782 (Копировать) IMG_3783 (Копировать) IMG_3784 (Копировать) IMG_3785 (Копировать) IMG_3789 (Копировать) IMG_3797 (Копировать) IMG_3799 (Копировать) IMG_3801 (Копировать) IMG_3806 (Копировать) IMG_3810 (Копировать) IMG_3815 (Копировать) IMG_3817 (Копировать) IMG_3819 (Копировать) IMG_3824 (Копировать) IMG_3828 (Копировать) IMG_3831 (Копировать) IMG_3836 (Копировать) IMG_3838 (Копировать) IMG_3847 (Копировать) IMG_3848 (Копировать) IMG_3855 (Копировать) IMG_3860 (Копировать) IMG_3861 (Копировать) IMG_3863 (Копировать) IMG_3869 (Копировать) IMG_3870 (Копировать) IMG_3872 (Копировать) IMG_3875 (Копировать) IMG_3876 (Копировать) IMG_3879 (Копировать) IMG_3881 (Копировать) IMG_3882 (Копировать) IMG_3883 (Копировать) IMG_3885 (Копировать) IMG_3887 (Копировать) IMG_3889 (Копировать) IMG_3891 (Копировать) IMG_3893 (Копировать) IMG_3894 (Копировать) IMG_3895 (Копировать) IMG_3896 (Копировать) IMG_3899 (Копировать) IMG_3904 (Копировать) IMG_3906 (Копировать) IMG_3908 (Копировать) IMG_3910 (Копировать) IMG_3912 (Копировать) IMG_3916 (Копировать) IMG_3921 (Копировать) IMG_3922 (Копировать) IMG_3924 (Копировать) IMG_3926 (Копировать) IMG_3930 (Копировать) IMG_3931 (Копировать) IMG_3935 (Копировать) IMG_3939 (Копировать) IMG_3943 (Копировать) IMG_3946 (Копировать) IMG_3950 (Копировать) IMG_3953 (Копировать) IMG_3956 (Копировать) IMG_3958 (Копировать) IMG_3960 (Копировать) IMG_3962 (Копировать) IMG_3966 (Копировать) IMG_3970 (Копировать) IMG_3973 (Копировать) IMG_3975 (Копировать) IMG_3977 (Копировать) IMG_3983 (Копировать) IMG_3985 (Копировать) IMG_3988 (Копировать) IMG_3992 (Копировать) IMG_3996 (Копировать) IMG_3999 (Копировать) IMG_4001 (Копировать) IMG_4003 (Копировать) IMG_4008 (Копировать) IMG_4010 (Копировать) IMG_4016 (Копировать) IMG_4023 (Копировать) IMG_4025 (Копировать) IMG_4031 (Копировать) IMG_4035 (Копировать) IMG_4036 (Копировать) IMG_4043 (Копировать) IMG_4044 (Копировать) IMG_4046 (Копировать) IMG_4049 (Копировать) IMG_4054 (Копировать) IMG_4055 (Копировать) IMG_4057 (Копировать) IMG_4059 (Копировать) IMG_4061 (Копировать) IMG_4066 (Копировать) IMG_4067 (Копировать) IMG_4071 (Копировать) IMG_4075 (Копировать) IMG_4076 (Копировать) IMG_4080 (Копировать) IMG_4082 (Копировать) IMG_4084 (Копировать) IMG_4086 (Копировать) IMG_4088 (Копировать) IMG_4090 (Копировать) IMG_4095 (Копировать) IMG_4098 (Копировать) IMG_4099 (Копировать) IMG_4101 (Копировать) IMG_4102 (Копировать) IMG_4108 (Копировать) IMG_4112 (Копировать) IMG_4117 (Копировать) IMG_4119 (Копировать) IMG_4124 (Копировать) IMG_4126 (Копировать) IMG_4130 (Копировать) IMG_4134 (Копировать) IMG_4155 (Копировать) IMG_4157 (Копировать) IMG_4167 (Копировать) IMG_4173 (Копировать) IMG_4175 (Копировать) IMG_4184 (Копировать) IMG_4185 (Копировать) IMG_4191 (Копировать) IMG_4193 (Копировать) IMG_4194 (Копировать) IMG_4198 (Копировать) IMG_4203 (Копировать) IMG_4208 (Копировать) IMG_4211 (Копировать) IMG_4222 (Копировать) IMG_4227 (Копировать)

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *