У рамках метадычнага аб’яднання дырэктароў школ, якое праходзіла на базе Зоркаўскай СШ, разглядалася пытанне “Рэалізацыя ўзаемасувязі вучэбных прадметаў з прафесійным асяроддзем, як адзін з накірункаў дзейнасці устаноў адукацыі.” На пачатку сустрэчы з праграмай семінара кіраўнікоў школ азнаёміла намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама К. Р. Міхнёнак. Педагагічны і вучнёўскі калектыў школы прадэманстраваў гасцям візітную картку “Пра школу, пра сябе”. Вопытам работы адносна арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці ў Зоркаўскай сярэдняй школе падзялілася дырэктар гэтай навучальнай установы Вера Іванаўна Морхат. Затым удзельнікі метадычнага аб’яднання наведалі адкрытыя ўрокі па біялогіі і 6еларускай мове, а таксама класныя гадзіны на тэмы “Слава хлебу і рукам, што яго расцілі” і “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся”. Іх правялі адны з лепшых настаўнікаў школы Жанна Антонаўна Хрол, Інна Іванаўна Толсцік, Таццяна Генадзьеўна Хоміч, Ірына Эдуардаўна Якімовіч. Пра арганізацыю адукацыйнага працэса ў школах раёна паведаміла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Іванаўна Лемяшэўская. “Рэалізацыя ўзаемасувязі вучэбных прадметаў з прафесіянальным асяроддзем як адзін з накірункаў дзейнасці ўстаноў адукацыі” – тэма выступлення вядучага спецыяліста аддзела адукацыі Міхаіла Часлававіча Пугаўкі. Узначальвала работу метадычнага аб’яднання дырэктароў школ намеснік начальніка аддзела адукацыі К. Р. Міхнёнак.
Вольга СТАШЭЎСКАЯ.