У канцы красавіка на базе аўташколы ДТСААФ праведзены раённыя спаборніцтвы па шашках. Аб іх выніках расказвае спецыяліст па рабоце з моладдзю райспажыўтаварыства Алена АНАНІЧ:
— У спаборніцтвах прынялі ўдзел пяць каманд (2 мужчыны+1 жанчына). Пераможца вызначаўся па найбольшай колькасці набраных ачкоў.
Сярод жанчын першае месца заняла Аксана Казлоўская (райспажыўтаварыства), другое — Анастасія Дзмітрыева (ПМК-68), на трэцім — Святлана Накоўнікава (ДБУ-26).
У мужчын лідары вызначыліся на першай і другой дошках. Пераможцамі сталі ў першай падгрупе Барыс Хадкевіч (ПМК-68), Сяргей Лук’янёнак (ААТ “Агратэхсэрвіс”), Сяргей Грыц (ДБУ-26), у другой — Аляксандр Асіпенка (ПМК-68), Дзмітрый Зямец (ДБУ-26), Аляксей Рагачэўскі (ААТ “Агратэхсэрвіс”).
У агульнакамандным заліку перамогу святкавалі шашысты ПМК-68 (Барыс Хадкевіч), на другім і трэцім месцах ДБУ-26 (Сяргей Буйка) і ААТ “Агратэхсэрвіс” (Людміла Рагачэўская).
Падрыхтаваў Эдуард КОРСАК.
Опять один и тот же фоторакурс- победитель с бумажкой-грамотой. Ну неужели нельзя сфотографировать победителя по другому? Уважаемые читатели посмотрите газеты за последние пять лет и Вы увидите, что всех победителей фотографируют одинаково: победитель и бумажка!
Поэтому, я обращаюсь к читателем сайта и будущим победителям конкурсов и соревнований. Не соглашайтесь фотографироваться с этими бумажками-дипломами! Мы, читатели сайта и газеты и так поверим, что Вы победители.
К сожалению на мою просьбу фотографировать иначе победителей редакция газеты не реагирует, а главный редактор газеты Барило А.И. даже не считает нужным ответить на мои обращения, а только удаляет мои комментарии. Нет, не могу больше! Пойду приму триста капель эфирной валерьянки!