Фотарэпартаж з раённай педагагічнай жнівеньскай канферэнцыі, якая прайшла 29 жніўня ў нашым гарадскім пасёлку

Актуальное Молодежь

IMG_5538 (Копировать)

Якіх бы вышынь ні дасягнуў чалавек, шлях да іх пачынаецца менавіта ў школе, а ўпэўнена прайсці гэты шлях дапамагаюць прадстаўнікі адной з самых высакародных прафесій — настаўнікі. У сераду, 29 жніўня, напярэдадні новага навучальнага года работнікі ўстаноў адукацыі раёна сабраліся на свой галоўны педагагічны савет, каб атрымаць новы вопыт, абмеркаваць пытанні педагагічнага майстэрства, падвесці вынікі работы за мінулы год і вызначыць задачы і перспектывы на новы. У зале РЦК у гэты дзень прысутнічалі кіраўнікі і педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі раёна, ветэраны педагагічнай працы і маладыя спецыялісты, прадстаўнікі грамадскасці і кіраўнікі арганізацый, неабыякавыя да праблем сістэмы адукацыі раёна. У рабоце традыцыйнай жнівеньскай нарады настаўнікаў прынялі ўдзел намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, кіраўнік спраў Вольга Аляксандраўна Малюгіна, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін, старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Наталля Іванаўна Баговіч, кіраўнікі, настаўнікі і супрацоўнікі ўстаноў адукацыі раёна, якія ў гады сваёй працоўнай дзейнасці ўнеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі. Гэта Ядзвіга Баляславаўна Чарвінская, Уладзіслаў Канстанцінавіч Ляскоўскі, Уладзімір Якаўлевіч Мілянцей, Ларыса Канстанцінаўна Чарняўская, Альдона Іванаўна Корсак і іншыя ветэраны педагагічнай працы.

Асаблівую цікавасць удзельнікаў выклікала выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці, падрыхтаваная спецыяльна для галоўнага настаўніцкага форуму і прысвечаная Году малой радзімы. Творчыя кампазіцыі, прадстаўленыя ўсімі ўстановамі адукацыі і сапраўды заслугоўвалі асаблівай увагі гледачаў і выклікалі захапленне.

Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з аддзелам па адукацыі і юнымі інспектарамі дарожнага руху пазнаёмілі ўдзельнікаў канферэнцыі з умовамі прафілактычнай акцыі “Дзеці ідуць у школу” і ўручылі педагогам-вадзіцелям памяткі і буклеты.

Падчас урачыстасці ў раённым Цэнтры культуры ўдзельнікаў жнівеньскай канферэнцыі цёпла прывітаў намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, які павіншаваў педагогаў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў ім здароўя, дабрабыту, новых прафесійных дасягненняў і здзяйсненняў. Лепшым работнікам сістэмы адукацыі раёна ён ўручыў Ганаровыя граматы і Падзякі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, а таксама сертыфікаты навучальным установам.

З вынікамі работы сістэмы адукацыі раёна, задачамі і перспектывамі яе развіцця ў 2018/2019 навучальным годзе прысутных пазнаёміў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі. Падчас свайго выступлення ён адзначыў, што ў новым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі раёна будуць вучыцца 1940 дзяцей. Для рэалізацыі іх права на атрыманне паўнацэннай і якаснай адукацыі сваю работу працягнуць 8 дашкольных устаноў, 2 базавыя і 7 сярэдніх школ.

Па-ранейшаму працягваецца работа па аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі. З 1 верасня будзе зачынена Навасельская дзіцячы сад-пачатковая школа. Праведзена работа па працаўладкавані педагогаў і падвозу дзяцей. Сярэдняя напаўняльнасць вучняў у гарадскіх класах у новым навучальным годзе складае 22,8 вучня, у сельскіх — 7,3.

Адукацыйны працэс у раёне забяспечваюць 369 педагогаў, 66 з іх — выхавальнікі дашкольных устаноў.

Сваімі думкамі аб рэалізацыі галоўных педагагічных задача практыцы падчас канферэнцыі дзяліліся кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі раёна: Юрый Часлававіч Матуль (Велікасельская ДС—СШ), Жанна Святаславаўна Сініца (Шаркаўшчынская СШ № 1), Надзея Станіславаўна Верушэўская (Сацыяльна-педагагічны цэнтр), Ірына Аляксееўна Лагунова (яслі-сад № 3).

Напярэдадні свята першага школьнага званка начальнік аддзела па адукацыі Мікалай Мікалаевіч Рубацкі выказаў удзячнасць педагогам раёна за адданасць прафесіі, за іх працу і ўручыў настаўнікам нашага раёна заслужаныя ўзнагароды.

На абласной педагагічнай канферэнцыі Ганаровай Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана настаўніца біялогіі Германавіцкай СШ Марына Аляксандраўна Фёдарава.

Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначана настаўніца-дэфектолаг Станіславоўскай базавай школы Марына Дзмітрыеўна Арцюшэўская.

Ганаровыя граматы ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта атрымалі: намеснік дырэктара Шаркаўшчынскай СШ № 2 Галіна Алегаўна Ахрамёнак, выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу Софія Пятроўна Ваштаёнак, настаўніца хіміі Шаркаўшчынскай СШ № 1 Ірына Аляксандраўна Кавалёнак, выхавальнік сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вера Георгіеўна Лабуць, настаўніца рускай мовы і літаратуры Радзюкоўскай БШ Валянціна Іванаўна Лемяшэўская, намеснік дырэктара Шаркаўшчынскай СШ № 1 Жанна Святаславаўна Сініца, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Мікалаеўна Пастушкова, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Велікасельскай ДС—СШ Васіль Васільевіч Рымдзёнак, настаўніца матэматыкі Шаркаўшчынскай СШ № 1 Алена Эдуардаўна Стральчонак, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 Іна Веніямінаўна Лутохіна. На сцэне раённага Цэнтра культуры ў гэты дзень узнагароды рознага ўзроўню атрымалі і многія іншыя таленавітыя педагогі раёна.

На ўрачыстасці прысутнічалі 4 маладыя спецыялісты, якія ў гэтым годзе пачалі працаваць у школах нашага рэгіёну. Алеся Аляксандраўна Спірыдонава і Наталія Юр’еўна Салачонак будуць выкладаць англійскую і нямецкую мовы ў Іёдскай дзіцячы сад-сярэдняй школе. Валерыя Валер’еўна Сідаровіч — настаўніца англійскай мовы ў Лужкаўскай сярэдняй школе. А Марына Дзмітрыеўна Цітовіч накіравана выхавальнікам ў дзіцячы яслі-сад № 4, у цэнтры яе ўвагі будуць самыя маленькія жыхары нашага гарадскога пасёлка. З пачаткам прафесійнай дзейнасці маладых настаўніаў на сцэне павіншаваў калектыў Іёдскай ДС—СШ.

Шчырыя словы ўдзячнасці падчас святочнай праграмы прагучалі і ў адрас людзей, якія ў гэтым годзе пайшлі на заслужаны адпачынак. І сапраўды, не адно пакаленне дзяцей навучалі выдатныя педагогі, для якіх школа стала неад’емнай часткай жыцця. Гэта настаўніцы Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2 Раіса Анатольеўна Войтава (матэматыка і фізіка) і Галіна Браніславаўна Шаўчонак (руская мова і літаратура), намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Германавіцкай СШ Іна Сямёнаўна Пучынская і настаўнікі замежнай мовы ў Іёдскай дзіцячы сад-сярэдняй школе і Шаркаўшчынскай СШ № 1 Васіль Фёдаравіч Фокаў і Аліна Іосіфаўна Варажун, а таксама Таццяна Віктараўна Трубінава — настаўніца пачатковых класаў у Більдзюжскай сярэдняй школе. Завяршылася раённая канферэнцыя канцэртнай праграмай, падрыхтаванай лепшымі артыстамі і музычнымі калектывамі нашага раёна. У ролі вядучых галоўнага педагагічнага форуму выдатна выступілі педагогі — Ірына Рычардаўна і Васілій Васільевіч Рымдзёнкі.

Жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў — гэта не старт і не фініш. Гэта добрая традыцыя і даніна павагі людзям, якія заслугоўваюць шчырых слоў удзячнасці за сваю працу. Бо кожнаму дзіцяці на гэтай планеце патрэбен чалавек, які возьме яго за руку і беражліва павядзе ў “краіну ведаў”, пазнаёміць з навакольным светам і навучыць дабрыні і іншым найважнейшым каштоўнасцям. Імя гэтаму чалавеку — настаўнік.

Плённага новага навучальнага года!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

IMG_5140 (Копировать) IMG_5143 (Копировать) IMG_5148 (Копировать) IMG_5153 (Копировать) IMG_5158 (Копировать) IMG_5159 (Копировать) IMG_5160 (Копировать) IMG_5162 (Копировать) IMG_5166 (Копировать) IMG_5177 (Копировать) IMG_5181 (Копировать) IMG_5187 (Копировать) IMG_5202 (Копировать) IMG_5203 (Копировать) IMG_5209 (Копировать) IMG_5214 (Копировать)IMG_5230 (Копировать) IMG_5234 (Копировать) IMG_5238 (Копировать) IMG_5246 (Копировать) IMG_5247 (Копировать) IMG_5250 (Копировать) IMG_5254 (Копировать) IMG_5256 (Копировать) IMG_5259 (Копировать) IMG_5262 (Копировать) IMG_5263 (Копировать) IMG_5269 (Копировать) IMG_5301 (Копировать) IMG_5316 (Копировать) IMG_5330 (Копировать) IMG_5335 (Копировать) IMG_5378 (Копировать) IMG_5383 (Копировать) IMG_5388 (Копировать) IMG_5401 (Копировать) IMG_5406 (Копировать) IMG_5415 (Копировать) IMG_5417 (Копировать) IMG_5421 (Копировать) IMG_5433 (Копировать) IMG_5440 (Копировать) IMG_5462 (Копировать) IMG_5473 (Копировать) IMG_5481 (Копировать) IMG_5488 (Копировать) IMG_5492 (Копировать) IMG_5501 (Копировать) IMG_5516 (Копировать) IMG_5527 (Копировать) IMG_5533 (Копировать) IMG_5535 (Копировать) IMG_5538 (Копировать) IMG_5543 (Копировать) IMG_52591 (Копировать) IMG_52681 (Копировать) IMG_52941 (Копировать) IMG_527621 (Копировать)IMG_5118 (Копировать) IMG_5126 (Копировать) IMG_5135 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *