1 верасня ў навучальных установах раёна прагучыць першы званок

Актуальное

Для сям’і Рыдлевічаў з горпасёлка сёлетні год адметны — іх сынок Кірыл пойдзе ў першы клас
Для сям’і Рыдлевічаў з горпасёлка сёлетні год адметны — іх сынок Кірыл пойдзе ў першы клас

Сёння ва ўсіх навучальных установах раёна адбудуцца ўрачыстыя лінейкі, на якіх у цэнтры ўвагі будуць вучні і настаўнікі: рознакаляровыя кветкі, віншаванні — менавіта для іх.

Традыцыйныя для гэтага дня першы званок, сустрэчы з аднакласнікамі і агульны для ўсіх урок “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”, прысвечаны Году малой радзімы.

З пачаткам новага навучальнага года педагогаў і дзяцей (сёлета ва ўсіх навучальных установах раёна налічваецца 1450 вучань) прыйдуць павіншаваць прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, бацькі.

Асаблівая ўвага ў Дзень ведаў будзе нададзена першакласнікам, для якіх з гэтага дня расчыняюцца дзверы ў школьнае жыццё. Дарэчы, за парты сёлета сядуць 125 вучняў першых класаў.

Для 116 адзінацаццікласнікаў новы навучальны год стане апошнім у сценах родных школ, ім неабходна прыкласці шмат намаганняў, каб паспяхова закончыць навучанне і вызначыцца з выбарам прафесіі.

Сваю працоўную дзейнасць на ніве адукацыі ў гэтым годзе пачнуць 5 маладых спецыялістаў, якія па размеркаванні прыехалі ў наш край.

Для сям’і Рыдлевічаў з гарпасёлка сёлетні год адметны — іх сынок Кірыл пойдзе ў першы клас. Каб вучань меў усё неабходнае для будучых заняткаў, бацькі падрыхтаваліся загадзя: набылі школьныя прылады, канцтавары, школьны ранец. Таксама падабралі прыгожае адзенне, абутак. За яго прымеркай мы заспелі будучага школьніка разам з мамай Вольгай, татам Сяргеем і сястрой Златай зрабілі фота на памяць.

Алена АНАНІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *