Дабрачынную акцыю “Зялёны горад” правялі для маленькіх выхаванцаў сацыяльнага прытулка для непаўналетніх супрацоўнікі раённага камітэта БРСМ Дзмітрый Туронак і Святлана Федуковіч разам з прадстаўніком кампаніі “Фаберлік” Людмілай Кукоўскай. У рамках мерапрыемства ў адзін з цёплых вясновых дзён пляцоўка вакол дзіцячай установы была ўпрыгожана невялікімі дэкаратыўнымі дрэўцамі, якія ўжо зусім хутка падрастуць і дапамогуць зрабіць тэрыторыю вакол будынка больш утульнай. Садзіць дрэўцы дарослым дапамагалі Даша і Мілана — дзве дзяўчынкі, якія ў дзень правядзення акцыі знаходзіліся ў прытулку. Ад кампаніі “Фаберлік” яны атрымалі невялікія падарункі — наборы дзіцячай касметыкі і сродкаў гігіены. Цяпер дзеці з дапамогай дарослых будуць клапаціцца пра саджанцы, паліваць іх і на прыкладзе гэтых зялёных дрэўцаў паступова навучацца берагчы прыроду ў цэлым.
Рад за БелаРУСЬ, если есть кому помогать другим людям, значит у нас с Вами все будет отлично. На Руси всегда в почете было меценатство. Зачастую ведь именно с обращения внимания на ту или иную проблему все только начинается.
Как замечательно, что есть люди, которых интересует не только свое благополучие, но и благополучие других людей, а особенно -детей. Молодцы!