Даша Седзюкевіч заваявала «серабро» на міжнародным конкурсе салістаў-акардэаністаў музычных школ у Латвіі.

Актуальное

Сярэбраным прызёрам 10 міжнароднага конкурсу салістаў-акардэаністаў музычных школ “Науене-2012”, які гэтай вясной праходзіў у горадзе Даўгаўпілс (Латвія), стала наша юная зорачка, вучаніца 6 “В” класа Шаркаўшчынскай СШ № 1 Даша Седзюкевіч.

Чацвёрты год дзяўчынка захапляецца музыкай і займаецца ў  дзіцячай школе мастацтваў па класу баяна пад кіраўніцтвам вопытнага выкладчыка Эмы Пятроўны Шудзель.

Як адзначыла Эма Пятроўна, на міжнародным конкурсе ў Латвіі каля 80 маленькіх музыкантаў з 5 краін свету (Латвіі, Літвы, Расіі, Беларусі і Польшы) дэманстравалі свае таленты і змагаліся за перамогу. У іх ліку і юная шаркаўчанка Даша Седзюкевіч. Удзел у міжнародным дзіцячым конкурсе — гэта ўжо перамога для юнага таленту. А “серабро” на музычным форуме такога масштабу — выдатны рэзультат для нашай маленькай зямлячкі.

Сваю перамогу Даша раздзяляе са сваімі бацькамі і сябрамі, якія за яе вельмі хваляваліся, з любімым педагогам Эмай Пятроўнай Шудзель і, безумоўна, з дырэктарам дзіцячай школы мастацтваў Жаннай Леанідаўнай Русак, якая зрабіла ўсё ад яе залежнае, каб гэта  паездка на прэстыжны музычны конкурс адбылася, і лепшыя музыканты з 5 краін свету даведаліся, што ў невялікім гарадскім пасёлку Шаркаўшчына, што ў Беларусі, жывуць яркія, артыстычныя і вельмі таленавітыя дзеці.

Вольга СТАШЭЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “Даша Седзюкевіч заваявала «серабро» на міжнародным конкурсе салістаў-акардэаністаў музычных школ у Латвіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *