Ідэя ўзвесці крыж ля дарогі Глыбокае—Шаркаўшчына перад уездам у аграгарадок Радзюкі ўзнікла ў жыхароў указанага населенага пункта даволі даўно. І ініцыятарам быў у першую чаргу старэйшына, былы галоўны аграном гаспадаркі Васілій Георгіевіч Чорны. Вось што ён расказаў пры сустрэчы.
— Маімі надзейнымі памочнікамі ў дадзенай справе сталі Я. І. Арэх, Р. І. Красоўскі, Л. Н. Савіч, С. І. Талапіла, В. М. Сучкоў, У. М. Правіла. Дапамагалі канкрэтнымі справамі. Безумоўна, на набыццё цэменту, пакупку самога крыжа, які выраблены ў Віцебску з карэльскага граніту, спатрэбіліся наяўныя грошы. Вялікі дзякуй усім, хто ахвяраваў пэўныя сумы ў час такой дабрачыннай акцыі. Няхай нас беражэ Бог, а мы таксама будзем маліцца за здароўе і дабрабыт усіх, хто жыве сёння ў нашым аграгарадку. А на асвячэнне крыжа запрасіў святара Віктара Валашчука з царквы “Усіх Смуткуючых Радасць”.
У вызначаны час каля ўзведзенага крыжа сабраліся праваслаўныя вернікі, прыехаў настаяцель царквы “Усіх Смуткуючых Радасць” пратаіерэй Віктар Валашчук. Пасля малітвы быў праведзены абрад асвячэння крыжа.
Эдуард КОРСАК.
