Наш малады сучаснік: механізатары КУВСП “Гарадзец” Андрэй Каснікоўскі і Віктар Урублеўскі

Сельское хозяйство

173Шмат моладзі працуе ў сельгаспрадпрыемствах нашага раёна. Занята яна ў жывёлагадоўлі, раслінаводстве, іншых галінах сельскай гаспадаркі. На змену старэйшаму пакаленню прыходзяць юнакі і дзяўчаты, якія атрымалі грунтоўныя веды ў профільных ВНУ, сярэдніх спецыяльных і прафесіянальна-тэхнічных навучальных установах.

У камунальным унітарным сельскагаспадарчым прадпрыемстве “Гарадзец” механізатарамі працуюць Віктар Урублеўскі і Андрэй Каснікоўскі. Абодва шчыруюць на трактарах маркі “Беларус”. Віктар выконвае самыя розныя віды работ на сваім “сталёвым кані” трэці год, мае ўжо механізатарскі вопыт і са сваёй тэхнікай ён на “ты”. Андрэй працуе ў гаспадарцы першы год пасля заканчэння Глыбоцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. Абодва хлопцы падчас уборачнай кампаніі былі задзейнічаны на адвозе збожжа ад камбайнаў. Пасля заканчэння жніва маладыя механізатары сеюць азімыя культуры, прэсуюць салому і нават выконваюць электрагазазварачныя работы. Любая справа ім па плячы.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *