Забаўляльныя праграмы для сваіх родных рыхтуюць выхаванцы дзіцячага садка №5 Шаркаўшчыны

Актуальное

група “Фантазёр” з выхавальніцай І. К. Апалька

Каму бесклапотна  жыць на зямлі, дык гэта дзецям, асабліва малечы. Яны наіўныя, вераць ва ўсё, нават падман успрымаюць за сапраўднасць, жыццё для іх — у ружовым колеры. Зразумелая ісціна: якое выхаванне атрымаюць дзеці ў сям’і, якім яно будзе ў дашкольных установах і школе, такімі выйдуць у самастойнае жыццё.
Менавіта таму, у дзіцячых садках, дзе дзеці праводзяць большую частку свайго часу, яны пазнаюць многія таямніцы нашай рэчаіснасці. Асабліва падабаюцца малышам святочныя дні, калі яны паказваюць свае артыстычныя здольнасці перад бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Такое адбываецца і ў садку № 5, што ў мікрараёне меліяратараў. Напрыклад, у групе “Фантазёр” выхоўваюцца 7 дзяўчынак і 12 хлопчыкаў ва ўзросце 4—5 гадоў. Забаўляльныя праграмы для іх распрацоўваюць выхавальніца Ірына Канстанцінаўна Апалька і музычны кіраўнік Ганна Пятроўна Другакова. Дзеткі ў завучаных вершах і песнях выказваюць сваю любоў і пяшчоту, павагу і замілаванне, захапленне сваім блізкім і дарагім людзям, якія прыходзяць на іх ранішнікі.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *