Бурлівыя каляіны амаль трохсотгадовай гісторыі рэліквій святога Юстына-мучаніка на беларускай зямлі заахвочваюць нас схіліць калені ў мосарскім “Санктуарыі св. Юстына”.
Рэліквіі св. Юстына былі прывезеныя з Рыму ў 1754 годзе і 84 гады захоўваліся пад апекай айцоў кармелітаў Босых у Старым Мядзелі, а з 1838 года знаходзяцца ў касцёле святой Ганны ў в. Мосар Глыбоцкага раёна.
У міжваенны перыяд людзі прыходзілі ў Мосар, каб вымаліць праз заступніцтва святога Юстына Божыя ласкі. Культ святога быў каласальны і воты падзякі, якіх было 38, былі змешчаныя каля алтара і сведчылі аб цудоўных аздараўленнях вернікаў.
Зараз культ святога мучаніка адраджаецца і шматлікія людзі, як каталікі, так і праваслаўныя прыязджаюць у Мосар, каб памаліцца перад рэліквіямі. Асабліва ўшаноўваецца святы Юстын 1 чэрвеня, ва ўспамін гэтага святога ў Касцёле. Натоўпы набожных людзей збіраюцца ў мосарскім касцёле, знаходзячы палёгку ў цярпеннях, здароў’е, вызваленне ад алкагольнай залежнасці, Божую ласку і благаслаўленне, аб якіх прыходзяць прасіць святога Юстына.
Святкаванне ў гэтым годзе будзе па наступным раскладзе:
2 чэрвеня (субота).
13:00 — Святая Імша з казаннем.
14:00—17:30 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў капліцы.
17:30 — малітва падзякі перад рэліквіямі святога мучаніка Юстына за скарб хрысціянскай веры.
18:00 — Святая Імша з казаннем.
3 чэрвеня (нядзеля). Урачыстасць Святога Юстына-мучаніка.
10:00 — Святая Імша аб цвярозасці беларускага грамадства.
11:00—12:30 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў капліцы.
12:30 — Літанія да святога Юстына за сем’і, моладзь і дзяцей.
13:00 — Урачыстая Святая Імша з Працэсіяй.
14:30 — Выступленне Заслужанага Народнага фальклорнага мастацкага ансамбля “Паазер’е” пад кіраўніцівам Анатолія Собаля, і народнае гулянне.
Ксёндз Аляксей ЮРКАЙЦЬ,
адміністратар парафіі Мосар