31 мая першакласнікі сельскіх школ раёна ў межах рэспубліканскай акцыі атрымалі ў падарунак футбольныя мячы

Молодежь

іёдскія першакласнікі з атрыманымі падарункамі

31 мая ў  школах раёна прагучаў апошні званок. У гэты дзень у межах рэспубліканскай акцыі «Падары дзіцяці футбольны мяч!» першакласнікі у сельскіх школах раёна атрымалі ў падарунак гэты назаменны атрыбут самай папулярнай у свеце гульні. Акцыю ініцыявала «Беларуская федэрацыя футбола», падтрымалі яе Міністэрства адукацыі, ААТ «Белаграпрамбанк» і вытворца марожанага Юкі прадпрыемства «Санта Брэмар». Мэтай акцыі з’яўляецца папулярызацыя футбола сярод школьнікаў. У час школьных канікул малышам і іх старэйшым сябрам, вядома, вельмі дарэчы будзе такі падарунак.
Прадстаўнікі ААТ «Белаграпрамбанк» пабывалі ў сельскіх школах раёна і

Таццяна Іванаўна Грыбок выканала прыемную місію

падаравалі мячы. У выніку акцыі мячы атрымаюць 57 дзяцей з 17 сельскіх школ. Начальнік разлікова-касавага цэнтра №4 ў г.п. Шаркаўшчына Таццяна Іванаўна Грыбок наведала Іёдскую дзіцячы сад-сярэднюю школу, у якой аказалася найбольш першакласнікаў — 11. У час урачыстай лінейкі яна выканала прыемную місію і ўручыла дзецям падарунак. Канешне, хлопчыкам такі падарунак

"Такі мяч мне прыгадзіцца" — абрадаваўся падарунку Вадзім Галалобаў

спадабаўся болей, але і дзяўчаты прынялі мячыкі з радасцю, яны знойдуць яму прымяненне ў сваіх гульнях. Таццяна Іванаўна павіншавала ўсіх вучняў з заканчэннем навучальнага года і пажадала з цікавасцю і карысна правесці гэтыя тры летнія месяцы. Дапамагаць бацькам, адпачываць і, канечне ж, не забывацца пра спорт. А падараныя мячы паслужаць гарантыяй таго, што ў час канікул школьны стадыён пуставаць не будзе.
Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *