Вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за кастрычнік

Сельское хозяйство

качество-молока-768x461 (1)Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за кастрычнік.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў

Надзеі Бяловай з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 511 кілаграмаў малака. Другое месца ў Алены Шышковіч з МТФ “Юзэфова” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 377 кілаграмаў малака. Трэцяе месца ў Вольгі Міндрык з МТФ “Буеўшчына” ААТ “Буеўшчына”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 342 кілаграмы малака. Чацвёртае месца ў Таццяны Савуць з МТФ “Валожынкі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 325 кілаграмаў малака.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Антаніны Маркелавай з фермы “Падобы” ААТ “Буеўшчына”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 746 грамаў. Другое месца ў Іосіфа Шышко з комплексу “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 601 грам.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *