Гутарка з дырэктарам прадпрыемства меліярацыйных сістэм Анатоліем Дзіковічам

Актуальное

дырэктар прадпрыемства А. С. Дзіковіч

І раней даводзілася рыхтаваць матэрыялы дадзенай тэматыкі. Аднак тады часцей за ўсё мы расказвалі пра членаў калектыву, хто непасрэдна займаўся чыста меліярацыйнай справай. Укладка закрытага дрэнажу, пракладка магістральных каналаў. Цяпер сітуацыя крыху змянілася. І калектыў меліяратараў значна расшырыў віды выконваемых работ. Аб усім гэтым напярэдадні прафесійнага свята расказвае дырэктар прадпрыемства меліярацыйных сістэм А. С. ДЗІКОВІЧ.
— Анатолій Сямёнавіч, ахарактарызуйце ў лічбах тое, што вамі зроблена сёлета і што неабходна зрабіць?
—    На сёлетні год для правядзення меліярацыйных і ўходных работ выдзелена 1.314 млн. рублёў, на рэканструкцыю — 2.733 млн. рублёў. І яны будуць асвоены, бо шмат працуем над выкананнем рэспубліканскай праграмы “Чыстыя палі”. Гэта вельмі важная справа, пад якую закладзена фінансаванне, бо згодна з патрабаваннямі неабходна значна павялічыць контурнасць палёў з мэтай стварэння належных умоў для работы магутнай сельскагаспадарчай тэхнікі. Цяпер некалькі слоў пра аб’екты, на якіх сканцэнтравана асноўная ўвага. Пад новае меліярацыйнае будаўніцтва ў ААТ “Жвіранка” ёсць 1.075 млн. рублёў. Неабходна правесці новае асушэнне на плошчы 240 гектараў. Пры ўмове своечасовага дадатковага фінансавання дадзены аб’ект сёлета будзе ўведзены ў эксплуатацыю.
Паралельна вядзём аналагічныя ці падобныя работы на землях сельгаспрадпрыемстваў “Васюкі” і “Агратэхсэрвіс”.
Спынюся і на дапаможных відах дзейнасці. Усім вядома, што ў краіне

члены брыгады ўдакладняюць віды работ на рэканструкцыі жывёлагадоўчай фермы Лонскія ААТ “Юдыцына”

ўзяты курс на рэканструкцыю жывёлагадоўчых ферм. Не ў баку ад гэтай важнай справы і меліяратары. У гэтыя дні спецыяльна сфарміраваная брыгада з 8—10 чалавек штодзённа працуе ў ААТ “Юдыцына” на жывёлагадоўчым аб’екце Лонскія. Аб’ём работ вялікі, аднак ёсць усе магчымасці для выканання пастаўленай задачы. Яшчэ члены калектыву займаюцца будаўніцтвам цэха ў рыбгасе “Навінкі” Пастаўскага раёна, рамонтам дарогі на Браслаўшчыне, пэўны ўклад уносяць у падрыхтоўку да здачы ў эксплуатацыю цэнтральнай раённай бальніцы ў нашым райцэнтры.
—    Не ўсё так проста. Неабходны адпаведна падрыхтаваныя кадры і тэхніка. Як тут абстаяць справы?
—    Калектыў паступова абнаўляецца. Прыходзяць маладыя спецыялісты пасля заканчэння вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, тры чалавекі займаюцца ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі і Полацкім універсітэце.

на меліярацыйным аб’екце “Жвіранка”

Тэхнічны парк не зусім задавальняе, хаця атрыманы два новыя экскаватары. Астатнія адзінкі спецтэхнікі практычна амартызаваны. Тым не менш, сёлета неабходна, акрамя ўказаных вышэй работ, укласці 80 кіламетраў закрытага дрэнажу. На магутнай, але падношанай тэхніцы ў асноўным працуюць механізатары з вялікім практычным вопытам, моладзь не спяшаецца заняць іх месца.
—    Раней вы займаліся будаўніцтвам жылля для сваіх работнікаў. А цяпер?
—    Гэтая работа вялася за кошт крэдытаў на развіццё сельскай гаспадаркі. Цяпер праграма згорнута. Значыць, знікла і магчымасць узводзіць жыллё ўласнымі сіламі для членаў калектыву.
—    Аснова асноў — людзі. Як вы будзеце іх ушаноўваць з нагоды прафесійнага свята?
—    На сходзе, які праводзіўся 1 чэрвеня, перадавікі працоўнага спаборніцтва былі адзначаны прэміямі, дыпломамі. Сярод іх Рыгор Клімушка, Цімафей Шастакоў, Аляксандр Грыцкевіч, Мікалай Рабіза, браты Віктар і Аляксандр Лук’янёнкі, Валерый Цітовіч, Іван Буйка, Дзяніс Седзюкевіч і іншыя.
Асобна некалькі слоў пра Казіміра Буку. Механізатар са шматгадовым стажам, дысцыплінаваны, старанны, сапраўдны прафесіянал сваёй справы. Яго ўклад у развіццё меліярацыі ацэнены вельмі высока. Сёлета Казіміру Буку прысвоена ганаровае званне “Заслужаны меліяратар Рэспублікі Беларусь”. Лічу, што гэта дастойная ацэнка.
—    Вашы, Анатолій Сямёнавіч, віншаванні з нагоды прафесійнага свята.
—    Кожнаму моцнага здароўя, душэўнай цеплыні ў сем’ях, дамах і кватэрах, дастойнай аплаты нялёгкай працы і ўсялякага дабрабыту.
Гутарыў Эдуард КОРСАК



1 комментарий по теме “Гутарка з дырэктарам прадпрыемства меліярацыйных сістэм Анатоліем Дзіковічам

  1. Молодцы ребята! Хотя и техника не совсем новая (что она представляет, видел наяву) но работают и работают неплохо. Хочу поздравить их всех с Днем мелиоратора, как бывший коллега. Пожелать здоровья, успехов в работе и личной жизни.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *