Падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве Шаркаўшчынскага раёна з Айзкраўльскім краем

Актуальное Общество

20181129_112719Напрыканцы лістапада ў Віцебску адбыўся двухдзённы беларуска-латвійскі бізнес-форум, які сабраў больш двухсот прадстаўнікоў рэгіянальнай улады і дзелавых колаў дзвюх краін. Удзел у мерапрыемстве прыняла і дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыем Міхайлавічам Ламака, у складзе намеснікаа па эканоміцы Ірэны Францаўны Бука, галоўнага спецыяліста райвыканкама Наталлі Анатольеўны Арэшкавай і галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі райвыканкама Валянціны Пятроўны Чарняўскай.

Кіраўнік нашага раёна Дзмітрый Міхайлавіч Ламака падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве са старшынёй Думы Айзкраўльскага  края Ляонасам Лідумсам.

— Мы можам прадаставіць сваім інвестарам шматлікія  выгадныя праекты, — запэўніў Дзмітрый Міхайлавіч Ламака. — Шаркаўшчынскі раён валодае багатым прыродным патэнцыялам. На нашай тэрыторыі ўжо функцыянуюць прадпрыемствы з замежнымі інвестыцыямі, прадукцыя якіх арыентаваная на экспарт. Створаны дзясяткі рабочых месцаў, што вельмі важна для развіцця эканомікі нашага раёна. Бізнесмены з Прыбалтыкі накіраваныя далейшае супрацоўніцтва і рэалізацыю будучых перспектыўных праектаў з нашым рэгіёнам.

Сяргей РАЙЧОНАК.

20181129_112315 20181129_112439 20181129_175413