Працаўнікі сяла: загадчык майстэрні ААТ «Васюкі» Іван Ермаловіч

Актуальное

Стан тэхнікі ў гаспадарках у многім залежыць ад аператыўнай і зладжанай работы ўсёй інжынернай службы. Механізатар ведай сваё — адрамантуй, падрыхтуй тэхніку, каб на ёй можна было працаваць увесь сельскагаспадарчы год. А калі няма запчастак? Тут павінен паклапаціцца ўжо загадчык майстэрні. На такой пасадзе ў ААТ “Васюкі” працуе Іван Іванавіч Ермаловіч. За працяглы час работы ў сельгаспрадпрыемстве ён наладзіў сувязі з рознымі арганізацыямі і прадпрыемствамі, таму ведае, дзе хутчэй і танней можна набыць тую ці іншую запчастку. І ў тым, што паспяхова прайшла пасяўная кампанія ў гаспадарцы, заслуга і загадчыка мехмайстэрні.
Цяпер механізатары гаспадаркі адладжваюць кормаўборачную тэхніку. Іван Іванавіч клапоціцца, каб ніхто ў мехмайстэрні не заставаўся без справы. Пачалася касавіца і тэхніка павінна працаваць бездакорна.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *