Выхад на тонкі лёд забаронены!

Актуальное Служба 101

рыбалка

Нягледзячы на тое, што цяпер на календары амаль сярэдзіна снежня, надвор’е зусім не зімовае. Тэмпература паветра то высокая, то нізкая, перыядычна ідуць дажджы. У гэты час вельмі актуальным з’яўляецца пытанне бяспекі на вадаёмах і каля іх, бо лёд на рэках, азёрах і сажалках нетрывалы і тоіць у сабе вялікую небяспеку. У сувязі з гэтым старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Катовіч звяртаецца да жыхароў нашага раёна з просьбай у такі перыяд быць надзвычай асцярожнымі. Лёд заўсёды прываблівае дзяцей, якія спяшаюцца апрануўшы канькі ці сеўшы на санкі, пакоўзацца па ім. У такім выпадку правілы бяспекі на вадаёмах і каля іх дзецям павінны растлумачыць іх бацькі і педагогі. У групу рызыкі ўваходзяць і рыбакі. Трэба заўсёды памятаць, што выхад на лёд у такі перыяд вельмі небяспечны.

Трэба адзначыць, што Шаркаўшчынскім райвыканкамам прынята распараджэнне № 219-р ад 10.10 2018 г. “Аб забароне выхаду на лёд”, згодна з якім на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна забараняецца выхад на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне 7-10 см.

Падрыхтавала Алена АНАНІЧ.