З 11 па 21 чэрвеня праходзіць дэкаднік па ахове працы

Актуальное

Цяпер актыўна вядуцца работы на кармавым полі, на якіх задзейнічана вялікая колькасць насельніцтва. І ўсё гэта патрабуе гарантаваць бяспеку на кожным рабочым месцы, бо не выключаны выпадкі цяжкага траўматызму або нават смерці корманарыхтоўшчыкаў.
Зыходзячы з сітуацыі камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама прапаноўвае мясцовым выканаўчым і распарадчым органам з 11 па 21 чэрвеня бягучага года забяспечыць правядзенне дэкадніка па ахове працы. У гэты перыяд сіламі мабільных груп правесці абследаванне прадпрыемстваў і аб’ектаў АПК, вывучыць арганізацыю правядзення сельскагаспадарчых работ, абавязаць кіраўнікоў АПК распрацаваць у кожнай гаспадарцы дэталёвыя планы правядзення работ, прадугледзеўшы мерапрыемствы бяспекі на ўборцы і нарыхтоўцы кармоў, рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, супрацьпажарнай бяспекі. 20—21 чэрвеня правесці дні аховы працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі і мерапрыемствамі Года бяспечнай працы ў сельскай гаспадарцы па Віцебскай вобласці, які зацверджаны распараджэннем Віцебскага аблвыканкама.
Эдуард КОРСАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *