Косяць, возяць, трамбуюць. Нарыхтоўка сенажу ў ААТ «Даватарскі»

Сельское хозяйство

ідзе трамбоўка зялёнай масы

Сельгаспрадпрыемству “Даватарскі” запланавана скасіць травы першага ўкосу на плошчы 1078 гектараў, каб назапасіць для зімоўкі грамадскага статка 1400 тон сена і 16 500 тон сенажу. А з другога ўкосу траў, кукурузы і аднагадовых культур будуць рыхтаваць сілас.
Прайшлі майскія і чэрвеньскія дожджыкі, трава пагусцела, хутчэй пайшла ў рост. Адкрылі сезон касьбы механізатары Сяргей Лук’янскі на трактары МТЗ-82 у счэпе з “Диско”-3,050, Сяргей Цыунчык на трактары МТЗ-82 з касілкай КДЛ-2,7 і Алег Палягошка на трактары МТЗ-3022 з касілкай КПР-9.
Накошаная маса дні 2—3 правяльваецца і затым зграбаецца ў большыя

Механізатар Сяргей Седзюкевіч на адвозцы зялёнай масы

валкі. Здрабняе, загружаючы ў трактарныя прычэпы, правяленую масу Віктар Туронак на КВК-800.
Наведаліся ў гаспадарку, калі закладвалі кармавую масу ў траншэю ў аддзяленні Сасноўцы. Тут жа сустрэлі вагаўшчыцу Наталлю Булан і агранома-насеннявода Аляксандра Гнацюка. Пакуль пад’ехалі трактары з нагружанай масай, разраўніваў яе ў напалову напоўненай траншэі на “Амкадоры” Вячаслаў Ардынскі, а трамбаваў на трактары К-701 Аляксандр Драбовіч.

наводзіць парадак у траншэі Вячаслаў Ардынскі

Каля фермы тры траншэі. Вельмі акуратна падрыхтавалі іх да прыёмкі новага корму: вычашчаны ад старых рэшткаў сенажу і смецця заасфальтаваныя днішчы траншэй, бакавыя бетонныя пліты пабелены, вакол абкошана пустазелле.
Поўны аптымізму дзяліўся з намі ходам работ па нарыхтоўцы кармоў Аляксандр Ігаравіч Гнацюк, якому даручана кантраляваць работу корманарыхтоўшчыкаў:
— Заклалі яму ў першым аддзяленні. Рэшткі масы, якая засталася на полі, даставілі сюды. Цяпер механізатары, а гэта Дзмітрый Ліпскі, Сяргей Седзюкевіч, Мікалай Баговіч, Мікалай Дарашчонак і Міхаіл Паўлоўскі, возяць правяленую траву ў дадзеную траншэю з урочышча Астраўляне.
За дзень механізатары загрузілі да 300 тон, яшчэ столькі зробяць заўтра, і яма будзе запоўнена.
Малады спецыяліст ганарыцца тым, што яго дзядуля быў старшынёй гаспадаркі на Брэстчыне і многаму яго вучыў.
З добрым настроем вялі з намі размову механізатары. Напрыклад, Сяргей Седзюкевіч адзначыў, што добра кормяць. Такія стравы рыхтуюць, што і дома не кожны раз пасмакуеш.
Мікалай Дарашчонак — пераможца раённага працоўнага спаборніцтва на

механізатар Мікалай Дарашчонак

сяўбе яравых культур, імкнецца і тут выйсці ў перадавікі.
— Надвор’е дазваляе працаваць. Усім неабходным забяспечаны. Паліва дастаткова. Астатняе залежыць толькі ад нас, — прызнаўся Мікалай Аляксеевіч.
Дарэчы, у большасці механізатараў, якія заняты на транспарціроўцы зялёнай масы прычэпы тыпу ПС-45, а гэта за рэйс да 8,5—9 тон правяленай масы.
З шасці гадзін раніцы корманарыхтоўшчыкі ўжо ў полі.
Як сказаў у завяршэнні размовы Аляксандр Гнацюк, усё ідзе сваёй чаргой. Усе тэхналагічныя працэсы захоўваюцца. А паміж механізатарамі вядзецца спаборніцтва, на ўліку кожны працуючы і яго працоўныя дасягненні, якія адлюстроўваюцца ў бюлетэні.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *